Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пытанне аб датэрміновым вызваленні Цімафея Дранчука нават не разглядалася 12:37, 30/11/2006
Камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні не разглядала сёння пытанне аб вызваленні актывіста кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства” Цімафея Дранчука. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў бацька палітвязня Валерый Дранчук. “Рашэнне не разглядаць пытанне аб вызваленні Цімафея прынятае літаральна за некалькі дзён да паседжання камісіі. Нічога акрамя палітыкі я тут не бачу. Відавочна, што майго сына не жадаюць выпускаць на волю”, – сказаў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Валерый Дранчук.
Нагадаем, што Цімафей Дранчук быў арыштаваны 21 лютага 2006 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Разам з Дранчуком былі арыштаваныя і іншыя актывісты кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства” – Мікалай Астрэйка, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка. Іх абвінавацілі ў “дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі”. Усе яны былі прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення. Цімафей Дранчук – да аднаго года. У цяперашні час ён адбывае пакаранне ў менскай выпраўленчай калоніі. На волю ён павінен выйсці ў лютым 2007 года.