Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



43 дзень галадоўкі. Ірына Казуліна звярнулася да генеральнага пракурора
17:26, 01/12/2006

Сёння жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча з заявай, у якой паінфармавала службоўца аб забароне на сустрэчы зняволенага А.Казуліна з адвакатам. Ірына Казуліна просіць генпракурора ацаніць дзеянні адміністрацыі калоніі, якая пазбаўляе юрыдычнай дапамогі зняволенага, што галадае ў калоніі ўжо 43 дні. Аб стане здароўя палітвязня вядома толькі са слоў кіраўніцтва калоніі. Па апошніх дадзеных, Казулін важыць усяго 67 кілаграмаў (да зняволення яго вага складала 105 кілаграмаў), у яго вельмі нізкі ціск.

Нагадаем, што 22 лістапада дачцэ палітвязня Юліі Казулінай у адказ на заяву з просьбай дазволіць бацьку сустракацца з адвакатам, быў накіраваны ліст, дзе адміністрацыя калоніі матывуе свае дзеянні наступным чынам:

“... Значная страта вагі і стан здароўя патрабуюць суправаджэння Казуліна па тэрыторыі ўстановы, а абавязковая прысутнасць медыцынскага працаўніка робіць немагчымай прыватнасць сустрэчы. Галадоўка, якая праводзіцца Казуліным А.У., выклікае заклапочанасць у адміністрацыі за яго стан здароўя, накладвае дадатковую адказнасць на кіраўніцтва калоніі за забеспячэнне правапарадку ў дадзены перыяд. Сустрэчы асуджанага Казуліна з адвакатам прыпыненыя выключна з-за стану здароўя падабароннага”.

Аналагічны ліст атрымаў з калоніі і з Дэпартамента выканання пакаранняў адвакат Ігар Рынкевіч.

Казулін галадае з 20 кастрычніка. Галоўнае патрабаванне галадоўшчыка – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: