Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За экскурсію па Гародні Мілінкевіча могуць арыштаваць 17:54, 01/12/2006
Нягледзячы на перашкоды міліцыі Аляксандр Мілінкевіч паспяхова закончыў экскурсію для моладзі па роднай Гародні. Удзел у экскурсіі ўзялі каля 50 чалавек. Падчас мерапрыемства міліцыянты заявілі, што Аляксандр Мілінкевіч не мае права распавядаць людзям пра гісторыю Гародні, бо экскурсіі ў горадзе могуць праводзіць толькі турыстычныя фірмы, а прыватная асоба можа праводзіць пазнавальную прагулку толькі ў кампаніі максімум 6 чалавек. Міліцыянты сказалі, што Мілінкевіч праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства, за што будзе прыцягнуты да адказнасці.
Усю экскурсію супрацоўнікі міліцыі здымалі на відэакамеру. Цяпер гародненская міліцыя мае выдатны матэрыял па гісторыі старажытнай Гародні
Аляксандр Мілінкевіч прыехаў у Гародню, каб сустрэцца з выбаршчыкамі і сабраць подпісы ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў.