Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская нафтахімія чакае ад расейцаў «пэўных» прапаноў
10:38, 01/12/2006

Прапановы па продажы акцый беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу неабходна разглядаць толькі з пазіцыі эфектыўнасці і выгоднасці такіх продажаў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў 30 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску. Перамовы па прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў “то цішэюць”, то зноў аднаўляюцца, адзначыў Алег Мельнікаў. Існуюць рознага роду прапановы ад расейскіх прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, аднак яны не заўсёды выразна сфармуляваныя. “Павінны быць прапановы пэўныя, якія можна разглядаць з пазіцыі эфектыўнасці”, – падкрэсліў намеснік міністра. Калі памер паступленняў у бюджэт ад працы прадпрыемстваў за тры-чатыры гады будзе большым за суму ад продажу гэтых акцый – які сэнс іх прадаваць, дадаў ён.

Ён адзначыў, што прадпрыемствы галіны даўно акцыянаваныя. Разам з тым магчымы продаж пакетаў акцый – гэта пытанне, звязанае з перамоўным працэсам. “Нашыя нафтаперапрацоўчыя заводы, у прынцыпе, з пазіцыі капіталізацыі ўжо ў разы павялічылі свой рынкавы кошт", – падкрэсліў намеснік міністра.

Па яго словах, зараз практычна на ўсіх акцыянерных прадпрыемствах ёсць пэўныя бізнэс-планы, інвестыцыйныя праекты развіцця вытворчасці. Калі ў прадпрыемства ёсць унутраныя сродкі на развіццё за рахунак свайго прыбытку, то з продажам “гнаць, як гаворыцца, канёў не трэба”, сказаў намеснік міністра.

Алег Мельнікаў адказаў таксама на пытанні журналістаў аб магчымасці перабудоў на прадпрыемствах рэспублікі ў сувязі з павелічэннем цэнаў на газ у наступным годзе. Па яго словах, змяненне цэнаў на газ у некаторай меры, вядома, паўплывае на дзейнасць пэўных прадпрыемстваў, асабліва тых, дзе энергетычны складнік значны. Аднак тут таксама будуць узважаныя падыходы, “зламаючы галаву распрадавацца не будзем – гэта відавочна”, сказаў намеснік міністра. Дадзеныя пытанні будуць разглядацца па пэўных прадпрыемствах, галінах. У неабходных выпадках будзе аказвацца дзяржаўная дапамога, адзначыў ён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: