Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Коммерсантъ»: Цана «Белтрансгаза» прыраўняла Беларусь на год да Украіны
10:16, 01/12/2006

Учора ўпершыню агучаная ацэнка “Белтрансгаза”, праведзеная ABN Amro. Па дадзеных беларускага боку, гаворка ідзе прыкладна аб $3,5 млрд. Калі гэтая ацэнка будзе прынятая, Беларусь зможа на працягу года-паўтары купляць газ не па $200 за тысячу кубаметраў, як патрабуе “Газпром”, а па $120-140, да чаго ўжо пачала рыхтавацца краіна, піша сёння расейская газета “КоммерсантЪ”.

Учора першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і кіраўнік праўлення “Газпрома” Аляксей Мілер абмеркавалі вынікі ацэнкі банкам ABN Amro кошту “Белтрансгаза” і пастаўкі газу ў Беларусь у 2007 годзе. У “Газпроме” учора адмовіліся паведаміць, ці атрымалася дасягнуць якіх-небудзь дамоўленасцяў з беларускім бокам. У афіцыйным паведамленні манаполіі толькі падкрэсліваецца: “Беларусь з`яўляецца апошняй дзяржавай, якая захавала нізкія цэны закупу расейскага газу ў 2006 годзе, што звязана з прыняццем рашэнняў, адпаведных эканамічным інтарэсам “Газпрома”. Разам з гэтым кампанія ўпершыню афіцыйна прызнала, што гэтыя эканамічныя інтарэсы складаліся з паэтапнай перадачы “Газпрому” правоў уласнасці на беларускі ўчастак газаправода Ямал–Еўропа і зямлі пад ім у форме доўгатэрміновай арэнды. Аднак зараз перадача завершаная, і праект бюджэту “Газпрома” на 2007 год прадугледжвае продаж Беларусі 20 млрд кубаметраў газу па $200 за тысячу кубаметраў.

Да апошняга часу ўлады Беларусі адмаўляліся верыць у тое, што расейскі газ можа падаражэць за адну навагоднюю ноч у чатыры разы. Аднак Уладзімір Пуцін падчас апошняга саміту СНД у Менску пацвердзіў, што Расея са ўсімі краінамі Садружнасці пераходзіць на рынкавыя цэны. А каб гэтыя цэны не стукнулі па беларускіх спажыўцах, растлумачыў прэзідэнт РФ, “Частка цаны на расейскі газ будзе капіталізаваная ў кошт “Белтрансгаза”.

Разам з гэтым Уладзімір Пуцін папярэдзіў магчымыя прэтэнзіі з двух бакоў адносна кошту “Белтрансгаза”. “Незалежнымі ацэншчыкамі скончаная ацэнка, – растлумачыў прэзідэнт.– І мы загадзя дамовіліся, што, якой бы яна ні была, і расейскі, і беларускі бок з ёй згадзяцца”. Намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў, што “зробленая ABN Amro ацэнка “Белтрансгаза” адносна блізкая да $3,5 млрд”.

Гэта яшчэ не канчатковая цана пытання. “Я думаю, што цана “Белтрансгаза” будзе больш за $3,5 млрд”,– адзначыў спадар Мельнікаў. Аднак, па яго словах, “незалежная ацэнка значна бліжэйшая да нашага боку”. Раней Аляксандр Лукашэнка называў цану $10-17 млрд, на мінулым тыдні ўскосна знізіў яе да $4,3 млрд. У “Газпроме” да апошняга часу неафіцыйна называлі лічбу $1,5-2 млрд. Апошняя афіцыйная ацэнка з боку манаполіі гучала ў 2003 годзе – $600-700 млн.

Алег Мельнікаў выказаў упэўненасць, што пры ўмове дасягення дамоўленасці бакоў па цане “Белатрансгаза” да канца года тэхнічна газатранспартнае СП можа быць створанае. Улады Беларусі, па словах службоўцы, таксама разглядаюць шэраг прапаноў расейскіх кампаній аб прыватызацыі беларускіх нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных прадпрыемстваў, “якія дзейнічаюць у форме АТ”.

“Прыватызацыя “Белтрансгаза” непасрэдна звязаная з аб’ектамі і цаной газа. Таму будзе некалькі ўзаемаўвязаных дакументаў – аб продажы “Белтрансгаза” і аб умовах, якія забяспечваюць пастаўку газу ў Беларусь па прымальнай цане”,– паведаміў спадар Мельнікаў. Раней у якасці магчымага кампрамісу называлася цана $140 за тысячу кубаметраў (гл. Ъ ад 7 лістапада), гэта значыць ледзь даражэй за цану, па якой купляе Украіна ($130 за тысячу кубаметраў). Аляксандр Лукашэнка таксама некалькі тыдняў назад папярэдзіў беларускія прампрадпрыемствы аб тым, што трэба рыхтавацца да $120 за тысячу кубаметраў. Калі за аснову будзе прынятая першая цана, долі ў “Белтрансгазе”, якая перадаецца “Газпрому”, хопіць на кампенсаванне розніцы з $200 за тысячу кубаметраў на працягу прыкладна 1,5 гадоў, калі другая – толькі на год.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: