Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская апазіцыя заклікае ўлады абмеркаваць прапановы ЕЗ
10:00, 01/12/2006

Нацыянальны Камітэт аб’яднаных дэмакратычных сіл разглядае пасланне Еўрапейскага Звяза як важную ўмову для пачатку агульнанацыянальнага дыялогу ў краіне, заявіў кіраўнік Нацыянальнага Камітэта, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён накіраваў на імя прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Генадзя Невыгласа зварот з прапановай стварыць сумесную працоўную групу і абмеркаваць прапановы ЕЗ і магчымыя шляхі іх рэалізацыі.

Каментуючы гэтую ініцыятыву, Анатоль Лябедзька адзначыў, што пасланне ЕЗ звернутае не толькі да ўлады, але і да ўсіх грамадзянаў краіны. “Яно закранае практычна кожнага, – лічыць Анатоль Лябедзька. – А гэта значыць, трэба прымаць калектыўнае рашэнне. Манаполія або табу тут непрымальныя. Неабходная публічная агульнанацыянальная дыскусія на тэлебачанні і ў друкаваных выданнях. Гэта сапраўды тая ледзьве прыкметная сцяжынка, па якой можна пачаць рух у бок, процілеглы канфрантацыі, варожасці і расколу”.

Нацыянальны Камітэт мае намер азнаёміць жыхароў Беларусі з прапановамі Еўрапейскага Звяза. “У людзей павінна быць права выбару. Нескажоная і пэўная інфармацыя дапаможа зрабіць усвядомлены выбар”, – падкрэсліў, як паведамляе прэс-служба АГП Анатоль Лябедзька.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: