Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АЭС будзе пабудаваная ў Чавусах альбо на заходняй мяжы Беларусі
14:58, 01/12/2006

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы ўрада і Акадэміі навук аб будаўніцтве ў краіне атамнай электрастанцыі, якая можа быць пабудаваная ў Магілёўскай вобласці, заявіў старшыня прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Міхаіл Мясніковіч, перадае “Інтэрфакс”.

Акадэмік дадаў, што кіраўнік дзяржавы таксама даручыў ураду ў сціснутыя тэрміны падрыхтаваць адпаведныя дакументы і занесці іх у Савет бяспекі, які прыме канчатковае рашэнне.

Па словах Мясніковіча, падчас нарады быў разгледжаны шэраг пляцовак на якіх можа быць пабудаваная АЭС, аднак “перавага аддаецца Краснапалянскай пляцоўцы ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, разам з тым не выключана, што АЭС можа з`явіцца і ля заходніх меж краіны.

Мясніковіч заявіў, што ў адпаведнасці з разгледжанымі прапановамі датай увядзення першага энергаблока беларускай АЭС арыентавана з`яўляецца 2015 год. “Прэзідэнт даручыў наблізіць гэтыя тэрміны, і першы блок можа быць уведзены ў эксплуатацыю ўжо ў 2013 годзе”, – адзначыў ён.

Ён таксама паведаміў, што ў адпаведнасці з разлікамі будаўніцтва 1-га энергаблока магутнасцю 1 тыс. мВт абыйдзецца ў суму “ад 1,3 да 1,7 мільярда даляраў”. Калі мы будзем будаваць два блокі, выдаткі на гэта складуць 3-3,5 мільярда даляраў, – сказаў кіраўнік НАН. Што датычыцца падрадчыка на будаўніцтва станцыі, то самую вялікую цікавасць для Беларусі ўяўляюць прапановы расейскага, нямецкага і французскага бакоў.

Мясніковіч падкрэсліў, што прэзідэнт звярнуў адмысловую ўвагу на пытанні “надзейнасці і бяспекі АЭС, у тым ліку адпрацаваных адходаў”, у параўнанні з якім нават цана праекту мае другараднае значэнне.

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі і выкарыстанне атамнай энергіі дазволіць у 2050 годзе давесці долю атамнай энергіі ў паліўна-энергетычным балансе рэспублікі да 85%. Да 2020 года доля атамнай энергетыкі ў паліўна-энергетычным балансе краіны складзе больш за 20%, а доля прыроднага газу скароціцца да 50-55%.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: