Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Цэны на імпартны абутак узнімуцца на 30-40%
10:32, 01/12/2006

Часовае падвышэнне мытных пошлін на ўвоз абутку ў 2 разы пацягне яго падаражэнне на 30-40%. Такое меркаванне ў інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА выказаў камерцыйны дырэктар буйнейшага імпарцёра абутку ў Беларусі, каментуючы пастанову ўрада аб увядзенні часовых ставак мытных пошлін на ўвоз груп тавараў, у тым ліку абутку.

Па яго словах, павелічэнне кошту імпартнага абутку адбудзецца разам з прапарцыйным ростам падаткаў з абарачэння, оптавай і рознічнай надбаўкі. “Аднак дадзеная мера закране толькі прадпрыемствы-імпарцёры, якія працуюць легальна. Увозу тавараў па “шэрых” схемах такое рашэнне наўрад памяшае”, – лічыць камерцыйны кіраўнік арганізацыі. Справа ў тым, што мытныя пошліны на ўвоз абутку з-за мяжы не распаўсюджваюцца на прадукцыю вытворчасці Расейскай Федэрацыі. Бо менавіта пад выглядам расейскай і пастаўляюцца ў Беларусь гэтыя тавары з трэціх краін. Механізм просты: абутак нелегальна ўвозіцца ў Расею, змяняецца дакументацыя, і ўжо са змененым адрасам вытворцы прадукцыя перасякае мяжу нашай краіны і паступае ў гандлёвыя сеткі рэспублікі.

Акрамя таго, у сувязі з падвышэннем цэнаў адмыслоўца прагназуе паніжэнне попыту на прадукцыю, якая ўвозіцца легальна, у карысць нелагальнай, доля якой на айчынным рынку абутку па розных дадзеных знаходзіцца ў межах ад 50 да 70%. У выніку памяншэння аб`ёмаў рэалізацыі афіцыйна размытненага і сертыфікаванага абутку адпаведна адбудзецца і паніжэнне падатковых паступленняў у дзяржбюджэт, рэзюмаваў ён. Акрамя таго, набываючы нелегальны абутак, пакупнік рызыкуе атрымаць недабраякасны тавар, які не прайшоў гігіенічную рэгістрацыю і абавязковую сертыфікацыю.

Суразмоўца канстатаваў, што прыняты дакумент запрацуе ў тым выпадку, калі будзе ўзмоцнены дзяржаўны кантроль адпаведных органаў за ўсёй схемай прасоўвання абутку. Зразумела, не заўсёды можна сцвярджаць, што за надпісам “Зроблена ў Расеі” хаваецца вытворца з Паўднёваўсходняй Азіі. Але ў большасці выпадкаў прадпрыемства, адзначаныя на этыкетцы скрынкі і ў сертыфікатах ад расейскіх пастаўшчыкоў, альбо выпускаюць невялікія партыі абутку, альбо даўно зачыніліся, альбо нават ніколі і не існавалі.

Тут і ўзнікае пытанне: а хто вытворца такіх аб`ёмаў? Вось гэты працэс і трэба ўзяць пад кантроль, каб з кожнай партыяй абутку пастаўшчык падаваў даведку прадпрыемства аб тым, колькі і якога абутку яно вырабіла, пад якімі гандлёвымі маркамі і ў якія тэрміны. Неабходна таксама здзяйсняць падатковую праверку прадпрыемстваў, якія адзначаныя ў расейскіх сертыфікатах, на прадмет існавання гэтых прадпрыемстваў і выплаты імі падаткаў. Тым больш што механізмы ўзаемадзеяння падатковых служб Расеі і Беларусі гэта дазваляюць. Акрамя таго, трэба паставіць у роўныя ўмовы ўсіх суб`ектаў гаспадарання. Вялікая частка “шэрага” імпарту з Расеі на сённяшні дзень увозіцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія не абавязаныя адзначаць паходжанне абутку, не плацяць мытныя пошліны, не праходзяць сертыфікацыю і гігіенічную рэгістрацыю. А гэта вельмі істотныя складальнікі рознічнай цаны, падкрэсліў адмыслоўца.

Ён нагадаў, што падобныя меры ўжо дзейнічалі ў 2004 годзе, а айчыннаму вытворцу, на паляпшэнне эканамічнага стану якога яны былі накіраваныя, жыць стала не нашмат лепш. У цяперашні час нарошчваюць аб`ёмы вытворчасці і паспяхова працуюць толькі некаторыя з іх. Самых вялікіх поспехаў дамагліся “Белвест” і “Марко”. Адсутнасць выніковасці дадзеных мераў адзначаецца самімі кіраўнікамі айчынных абутковых прадпрыемстваў.

Гаворачы пра ўвядзенне з 8 снежня маркіроўкі абутку кантрольнымі знакамі, прадстаўнік буйнейшага імпарцёра рэспублікі адзначыў неабходнасць дадзенай меры. Аднак яе дзейснасць таксама будзе залежыць ад зладжанай працы кантралюючых рэспубліканскіх органаў, падкрэсліў ён.

Як раней паведамлялася па каналах БЕЛТА, паводле прынятай пастановы пошліна пры ўвозе на мытную тэрыторыю рэспублікі (па шасці кодах ТН ВЭД) усталяваная ў памеры 30% ад мытнага кошту плюс 2 еўра на 1 пару. Такая пошліна ўсталяваная на спартовы абутак на падэшве з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры; жаночы абутак з верхам з натуральнай скуры і на падэшве з натуральнай скуры, з саюзкой з папружак або якая мае адну або больш перфарацый, з даўжынёй вусцілкі 24 см або больш; абутак, што зачыняе шчыкалатку; абутак на падэшве з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры; абутак на падэшве з гумы або пластмасы; абутак з верхам з натуральнай або кампазіцыйнай скуры з падэшвай з іншых матэрыялаў. Дагэтуль мытная пошліна на ўвоз абутку складала 15% плюс 1,4 еўра за пару.

Падвышэнне пошлін на ўвоз імпартнага абутку выраблена ў мэтах абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў ад нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку абутковых прадпрыемстваў трэціх краін, якія пастаўляюць прадукцыю ў рэспубліку пад выглядам расейскай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: