Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Курапатах у чарговы раз апаганеная «лаўка Клінтана»
14:53, 01/12/2006

Ва ўрочышчы Курапаты, якое размешчанае на поўнача-усходняй ускраіне Менска, у чарговы раз невядомымі вандаламі апаганеная лаўка Клінтана – мемарыяльны знак, падораны 15 студзеня 1994 года прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам “ад народа Злучаных Штатаў Амерыкі народу Беларусі ў імя памяці” падчас яго афіцыйнага візіту ў Беларусь. З вертыкальна ўсталяваных гранітных падстаў вандалы скінулі лаўку на зямлю, раскідалі кветкі і свечкі.

У інтэрв`ю БелаПАН даследчык тэмы сталінскіх рэпрэсій кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў адзначыў, што чарговае апаганенне мемарыяльнага знака з`яўляецца следствам таго, што праваахоўныя органы не распачалі неабходных мераў для забеспячэння аховы ўрочышча, якое з 1993 года занесенае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як “месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў XX стагоддзя”. “Калі за шматлікія гады праваахоўныя органы так і не змаглі знайсці і затрымаць ні аднаго са злачынцаў, якія апаганьваюць урочышча, то міліцыі варта ўсталяваць кругласутачнае дзяжурства ў Курапатах”, – лічыць навукоўца.

Нагадаем, улетку 2001 года лаўка была пабітая невядомымі вандаламі, пасля чаго яна была адрэстаўраваная і зноў усталяваная 15 студзеня 2002 года амбасадарам ЗША у Беларусі Майклам Козаком. А скульптар Алесь Шацернік, які ажыццявіў рэстаўрацыю знака, усталяваў на месцы расколу гарызантальнай гранітнай пліты металічны вянок, які сымбалізуе пакаянне беларусаў, якія не змаглі ўсцерагчы помнік ад апаганення.

Пасля лаўка Клінтана не аднойчы падвяргалася нападу з боку невядомых асоб, у тым ліку ў канцы мінулага года. Тады вандалы скінулі лаўку на зямлю і аблілі яе чырвонай фарбай. 6 снежня 2005 года па патрабаванні грамадскасці Менскае РУУС узбудзіла крымінальную справу па фактах вандалізму ва ўрочышчы. Аднак у канцы лютага гэтага года справу прыпынілі, бо не былі выяўленыя асобы, якія здзейснілі акты вандалізму. Чарговы выпадак апаганення лаўкі Клінтана прыйшоўся на вясну цяперашняга года, калі невядомыя сарвалі і знеслі металічны вянок, які ўпрыгожваў мемарыяльны знак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: