Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ва ўчастковыя камісіі патрапіў толькі адзін сябар апазіцыйнай партыі 12:47, 01/12/2006
У склады ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў увайшлі 70 тысяч 877 чалавек. Амаль палова сяброў камісій – 48,1% – былі высунутыя ў іх склады шляхам збору подпісаў, 36,2 – ад працоўных калектываў, 10,5 – ад палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў, 5 працэнтаў – ад органаў, якія ўтвараюць камісіі. Непасрэдна ад палітычных партый сябрамі ўчастковых камісій сталі ўсяго 113 чалавек. З іх 101 чалавек прадстаўляе праўладную Камуністычную партыю Беларусі, 10 – малавядомую Аграрную партыю, 1 – яшчэ менш вядомую Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, і 1 – апазіцыйную Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Такая афіцыйная статыстыка.
Прэс-служба Аб`яднанай грамадзянскай партыі паведамляе, што толькі ў Менску АГП высунула ва ўчастковыя камісіі па выбарах дэпутатаў Менскага гарадскога Савета дэпутатаў 531 чалавека.