Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстанцкаму пастару пагражаюць за крытыку ўлад
12:15, 01/12/2006

На працягу года пастара царквы “Благодать Иисуса” (Крупкі, Мінская вобласць) Саюза хрысціянаў веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Мікалая Барычэўскага службоўцы тройчы выклікалі на размовы, патрабуючы спыніць крытычныя выказванні ў адрас улад.

Як паведаміў М.Барычэўскі ў інтэрв`ю БелаПАН, у адваротным выпадку яму пагражаюць ліквідацыяй суполкі. Па яго словах, першая гутарка з ім мясцовых службоўцаў адбылася напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. “Другая гутарка, у якой удзельнічалі чатыры чалавекі, у тым ліку намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Загорскі, адбылася 23 лістапада і запісвалася на дыктафон. А 30 лістапада да мяне дадому прыехалі супрацоўнікі Крупскага РАУС. Яны паказалі мне паведамленне з упраўлення КДБ па Менскай вобласці, у якім органам унутраных спраў Крупскага раёна рэкамендуецца ўжыць да мяне меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў сувязі з тым, што “грамадзянін Барычэўскі, які прапісаны ў Менску, пражывае ў горадзе Крупкі без прапіскі”. На маё пытанне аб чынніках такой нечаканай увагі да маёй сціплай асобы з боку праваахоўных органаў мне растлумачылі, што паступае інфармацыя аб маіх выказваннях супраць дзеючай улады. У гэты ж дзень мяне даставілі ў РАУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за пражыванне ў Крупках без прапіскі. Гэты дакумент я адмовіўся падпісаць”, – сказаў пастар.

Па яго словах, ён прапісаны ў Менску, аднак з 1997 года жыве ў Крупках, дзе нясе служэнне пастара. У 1994 годзе царква была зарэгістраваная і пабудавала малітоўны дом. Царква валодае пяццю зарэгістраванымі філіямі ў Крупскім раёне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: