Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партрэт палітвязня ў сумцы – распаўсюд друкаванай прадукцыі? 10:45, 01/12/2006
30 лістапада ў Менску быў затрыманы моладзевы актывіст Сяржук Гумінскі. Увагу міліцыянтаў прыцягнула значка "Пагоні", што была на вопратцы актывіста. Гэта практычна і стала падставаю для затрыманьня. Пазьней супрацоўнікі міліцыі адвезьлі моладзевага актывіста ў Ленініскі РУУС сталіцы, дзе на яго былі складзеныя пратаколы за "дробнае хуліганства" і "распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных".
"Распаўсюдам друкаваных матэрыялаў" міліцыянты палічылі адзін партрэт палітвязьня, лідэра “Маладога Фронту” Зьмітра Дашкевіча, які меў у сваёй торбе хлопец.
Пасьля некалькіх гадзінаў Сяржук Гумінскі быў вызвалены. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў узялі з яго падпіску аб тым, што хлопец зьявіцца на судовы працэс, які адбудзецца ў панядзелак у Ленінскім судзе г.Менску.
Трэба дадаць, што днямі адбылося паседжаньне адміністрацыйнае камісіі ў г.Нясьвіжы, на якім актывістка Наста Азарка была пакараная штрафам у памеры адной базавай велічыні за "расклейку аб’яваў ў неадведзеных для гэтага месцах".