Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Еўразвяз можа накіраваць у віцебскую калонію свайго прадстаўніка 14:22, 01/12/2006
Дэпутаты Еўрапейскага парламента прапаноўваюць Еўракамісіі абмеркаваць сітуацыю з галадоўкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна з беларускімі ўладамі. З такім заклікам звярнуліся да Еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы еўрапейскага суседства Беніты Ферэра-Вальднер дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы – былы міністр замежных спраў Браніслаў Герэмек і кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богдан Кліх. Як паведамляе “Радыё Свабода”, еўрадэпутаты прапанавалі таксама накіраваць адпаведнага прадстаўніка Еўразвяза ў Віцебск для сустрэчы з Казуліным і прадстаўнікамі ўлады.
Нагадаем, палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты А.Казулін праводзіць бестэрміновую галадоўку ў віцебскай калоніі, якая цягнецца ўжо 43 дні. Ён пратэстуе супраць існуючага ў краіне беззаконня і спрабуе прыцягнуць увагу Рады Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.