Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Марозаўцаў» прысудзілі да пакараньня сьмерцю
14:02, 01/12/2006

1 сьнежня ў Менскім сьледчым ізалятары агалошаны прысуд 45 бандытам з гэтак званай групоўкі Марозава, якая цягам болей як 10 гадоў дзейнічала на Гомельшчыне. Усе 45 бандытаў прызнаныя вінаватымі. Як паведаміла “Радыё Свабода", лідэр групоўкі Сяргей Марозаў, а таксама Валер Гарбаты і Ігар Данчанка асуджаныя да сьмяротнага пакараньня, астатнія атрымалі розныя тэрміны зьняволеньня – ад 2 да 20 гадоў.

Некаторыя з абвінавачаных сваёй віны не прызналі, іншыя прызнавалі віну цалкам альбо часткова, паведамілі адвакаты асуджаных.

Паводле скупых афіцыйных зьвестак, у справе “марозаўскай групоўкі” фігуруюць рабаваньні, захопы закладнікаў, гандаль зброяй і нават некалькі забойстваў. Усяго абвінавачаньні выстаўленыя 46 асобам, у тым ліку некаторым былым міліцыянтам, якія нібыта пакрывалі бандытаў альбо нават наўпрост удзельнічалі ў злачынствах. Але імёнаў ды пасадаў “пярэваратняў у пагонах” дзяржаўныя крыніцы не паведамляюць.

Незвычайным у працэсе над бандай выглядае і месца яго правядзеньня – менскі сьледчы ізалятар, былы Пішчалаўскі замак, вядомы таксама як месца расстрэлу асуджаных да сьмяротнага пакараньня. У пракуратуры краіны прычыну правядзеньня суду ў ізалятары патлумачылі вялікай колькасьцю абвінавачаных, а закрытасьць працэсу – пытаньнямі бясьпекі.

Гомельская журналістка Марыя Шыманоўская лічыць, што такі працэс мусіў адбыцца толькі там, дзе рабіліся злачынствы – у Гомелі:

“Трэба было адкрыта судзіць, каб людзі ведалі, што адбываецца. Тады б яны адчувалі сябе абароненымі. Гэта б азначала: “Ня бойцеся, мы такога больш не дапусьцім”. А калі гэта робяць цішком ды на тым тле, што Гомель выглядаў такім ціхім горадам, начальства адсюль ішло на падвышэньне, а аказалася вось што – выбухнула, як нарыў прарваў”, -- кажа журналістка.

Паводле Марыі Шыманоўскай, у горадзе ведаюць прозьвішчы некалькіх былых высокапастаўленых міліцыянтаў, якія пайшлі ў адстаўку нібыта з-за датычнасьці да “марозаўскай групоўкі”. Аднак адсутнасьць пэўных зьвестак пра ўчынкі гэтых людзей спараджае самыя неверагодныя чуткі.

Дадзеныя, якімі валодае генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб, дазваляюць яму казаць пра тое, што без дапамогі міліцыянтаў “марозаўская групоўка” не магла б дзейнічаць ажно 10 гадоў. Спадар Грыб за тое, каб не хаваць праўду пра злачынствы былых прадстаўнікоў улады.

“Кажуць: калі нашкодзіў, то май мужнасьць адказаць за тое, што нарабіў. Але з гэтым ва ўлады праблемы. І такі падыход вельмі шкодзіць яе аўтарытэту”, -- кажа Грыб.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: