Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны суд РФ адмовіўся перагледзець прысуд Міхаілу Хадаркоўскаму 14:05, 01/12/2006
Суддзя Вярхоўнага суду РФ адмовіўся ўзбудзіць наглядную вытворчасць па скарзе абароны Міхаіла Хадаркоўскага на прысуд экс-кіраўніку НК ЮКОС. У нагляднай скарзе абарона Хадаркоўскага прасіла адмяніць прысуд як “пазапраўны і неабгрунтаваны”.
Адвакат Хадаркоўскага Генрых Падва заявіў журналістам, што пасля азнаямлення з рашэннем суддзі абарона прыме рашэнне аб далейшым абскарджанні, паведамляе “Інтэрфакс”.
31 траўня 2005 года Мяшчанскі суд Масквы прысудзіў Хадаркоўскага і кіраўніка МФА МЕНАТЕП Платона Лебедзева да дзевяці гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы яго вінаватым, у тым ліку, у тым ліку, ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Пазней касацыйная інстанцыя Масгарсуда знізіла абодвум тэрмін пакарання да васьмі гадоў зняволення.
Акрамя таго, суддзя Масгарсуда адмовілася ўзбудзіць наглядную вытворчасць па скарзе абароны Хадаркоўскага на абвінаваўчы прысуд, прызнаўшы яго законным і абгрунтаваным. Такое ж рашэнне прыняла і старшыня Масгарсуда Вольга Ягорава.
Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу Хадаркоўскі быў этапаваны для адбывання пакарання ў калонію ў Краснакаменску Чыцінскай вобласці, а Лебедзеў – у калонію ў пасёлку Харп на Ямале.