Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Януковіча параўналі з Лукашэнкам 17:48, 01/12/2006
“Такія рэплікі прэм’ер-міністра можна параўнаць з тым, як камуністычныя тыраны ў Кітае кажуць аб неабходнасці забеспячэння камуністычнага таталітарнага рэжыму, або як Лукашэнка ў Беларусі гаворыць, што дэмакратыя не патрэбная, калі яна мяшае падняць дабрабыт народа. Магчыма, наш прэм`ер бярэ прыклад з такіх “магутных” палітыкаў з “бездакорнай” сусветнай рэпутацыяй”, – так ацэньвае рэпліку прэм`ер-міністра Віктара Януковіча пастаянны прадстаўнік Прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Раман Зварыч, паведамляе прэс-служба “Нашай Украіны”.
Прэм’ер-міністр Віктар Януковіч падчас свайго знаходжання ў Марыўпалі, каментуючы меркаванне прэзідэнта аб тым, што Кабінет міністраў узурпуе ўладу, заявіў: “Узурпацыя? Хай будзе ўзурпацыя, калі яна пайдзе на карысць дзяржаве... Стрымліваць нас можна, але я б не раіў гэта ні палітыкам, ні Прэзідэнту”.
“Гэта з’яўляецца следствам недасканаласці новай Канстытуцыі, – лічыць пастаянны прадстаўнік Прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Раман Зварыч. – Гэта заўсёды падкрэслівае Прэзідэнт. Гэта чарговае сведчанне таго, што трэба ўдасканальваць Канстытуцыю. Шкада, што “антыкрызісная” кааліцыя чамусьці да гэтага не жадае ставіцца з разуменнем”.