Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Швецкі міністр падтрымала беларускіх праваабаронцаў (Фота) 11:50, 01/12/2006
Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна наведалі Стакгольм па запрашэнні швецкай праваабарончай арганізацыі “Швецкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека”. Падчас знаходжання ў Швецыі Бяляцкі і Літвіна прынялі ўдзел у шэрагу семінараў і сустрэч, прысвечаных цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. У чацвер іх прыняла міністр па пытаннях міжнароднага развіцця Швецыі Гуніла Карлсан.
Спадарыня Карлсан выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі, і падкрэсліла, што ўсе палітычныя партыі, прадстаўленыя ў швецкім парламенце, згодныя з яе пазіцыяй.
На фота: (злева направа) старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, міністр па пытаннях міжнароднага развіцця Швецыі Гуніла Карлсан і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі