Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Саюз левых партый не можа правесці ўстаноўчы з’езд у Беларусі
13:36, 01/12/2006

Устаноўчы з’езд Саюза левых партый адбудзецца за межамі Беларусі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў лідэр Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргей Калякін. Гэтае мерапрыемства павінна было прайсці ў Менску 17 снежня. У Саюз левых партый увойдуць тры структуры – ПКБ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская партыя жанчын “Надзея”. Па словах С.Калякіна, арганізатары з`езду дамовіліся аб арэндзе 17 снежня памяшкання ў Доме культуры МТЗ. Аднак калі напярэдадні яны прыехалі туды, каб аплаціць арэнду залы, кіраўніцтва ДК заявіла, што ўсе дні ў іх ужо занятыя, і адмовіла ў падаванні памяшкання.

“Безумоўна, гэта палітычнае рашэнне. Па наяўнай інфармацыі, яно прымалася ў ідэалагічным упраўленні Адміністрацыі прэзідэнта”, – сказаў С.Калякін. Палітык адзначыў таксама, што ўжо не першы раз, калі беларускія ўлады “прымаюць антызаконнае і антыканстытуцыйнае рашэнні”, якія абмяжоўваюць дзейнасць зарэгістраваных у Міністрэстве юстыцыі палітычных структур.

“Відавочна, яны мяркуюць, што мы зараз кінемся шукаць новае памяшканне. Але мы бачым, што рабіць гэта бессэнсоўна. Таму не будзем губляць час. Калі нам у Беларусі не даюць займацца законнай дзейнасцю, мы правядзем устаноўчы з`езд у каго-небудзь з нашых суседзяў”, – сказаў С.Калякін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: