Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Трыбунал у панядзелак прысудзіў былога прэзідэнта Парагвая Луіса Гансалеса Макчы да васьмі гадоў пазбаўлення волі, паведамляе агенцтва Associated Press.
Украіну турбуе пытанне развіцця дэмакратыі ў Беларусі, заявіў прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч. Адказваючы на пытанні пасля свайго выступу ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследванняў у панядзелак у Вашынгтоне, ён адзначыў, што абмяркоўваў пытанне дэмакратыі ў Беларусі з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім падчас паседжання кіраўнікоў урадаў краін СНД у Менску, перадае “Інтэрфакс-Украіна”.
Бацька палітвязня, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча, які ў цяперашні час адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна, Віктар Паўлавіч Статкевіч звярнуўся да начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Рэспублікі Беларусь Коўчура В.А. з заявай.
Канстытуцыйны акт “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі дагэтуль не прыняты з-за адсутнасці дамоўленасцяў адносна цаны на газ, які пастаўляецца з Расеі ў Беларусь, заявіў старшыня камісіі “савета рэспублікі” па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец падчас прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску.
Моладзевыя актывісты Барысыва адзначылі гадавіну Слуцкага збройнага чыну. З нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі да мемарыяла "Батарэі" прыйшлі некалькі дзесяткаў актывістаў кампаніі "За свабоду". Людзі ўзгадалі значную падзею беларускай гісторыі, прагучалі выступы вядомых у горадзе палітыкаў.
Актывістка апазіцыі, 46-гадовая Алеся Ясюк была затрыманая ўчора ў Менску падчас распаўсюджвання налепак “Джынс – за свабоду!”. Жанчыну адвезлі ў апорны пункт міліцыі Ленінскага РАУС Менску, дзе яе збіў маёр міліцыі Фалей І.В. Судмедэкспертыза зафіксавала ў жанчыны пабоі. Зараз яна рыхтуе скаргу на неправамерныя дзеянні міліцыянера.
Еўрапейская камісія апублікавала прапановы, накіраваныя на паляпшэнне і ўмацаванне еўрапейскай палітыкі суседства, у рамках якой развіваюцца і двухбаковыя адносіны ЕЗ з краінамі былога СССР.
Беларусь можа паслабіць ахову межаў з Еўразвязам у выпадку адмены для краіны гандлёвых прэферэнцый, заявіў старшыня камісіі “савета рэспублікі” па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец падчас прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску.
Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч вызвалены з РУУС Белаазёрска (Берасцейская вобласць), усе абвінавачванні з яго знятыя. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар палітыка Павал Мажэйка.
Чацьвёрты дзень працягваецца пост-галадоўка вернікаў парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці міласэрнасьці ў Горадні. На цяперашні момант у галадоўцы ўдзельнічае 13 чалавек разам з ксяндзом Аляксандрам Шэметам. Учора, як паведаміла “Наша Ніва”, галадоўнікаў наведаў біскуп гарадзенскай епархіі Аляксандар Кашкевіч.
Пытанням рэалізацыі міграцыйнай палітыкі ў так званай “саюзнай дзяржаве” прысвечаны прэс-тур расейскіх журналістаў у Беларусь, які адбудзецца з 5 па 7 снежня. Паездка арганізаваная Нацыянальным прэс-цэнтрам Беларусі, Пастаянным камітэтам “саюзнай дзяржавы” і амбасадай Беларусі ў Расеі.
Упаўнаважаны немецкага ўрада па правах чалавека Гюнтэр Нооке патрабуе змякчыць меру пакарання для экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, які вось ужо 46 дзён трымае ў выпраўленчай калоніі Віцебска галадоўку пратэсту. Аб гэтым Нооке заявіў у эксклюзіўным інтэрв`ю “Нямецкай хвалі” .
Моладзевы лідэр, палітвязень Сяргей Севярынец, які адбывае пакаранне ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна Віцебскай вобласці, атрымаў трохдзённы водпуск для наведвання бацькоў у Віцебску.
Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы ў горадзе Белаазёрску Берасцейскай вобласці. Аўтамабіль, у якім ехаў лідэр апазіцыі, яго прэс-сакратар Павал Мажэйка і кіраўнік менскай абласной Рады Партыі БНФ Аляксей Кавалец, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Па словах міліцыянтаў, яны нібы атрымалі ананімную інфармацыю, што ў аўтамабілі перавозяць алкаголь і наркотыкі. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар лідэра апазіцыі Павал Мажэйка.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька па выніках фармавання ўчастковых выбарчых камісій на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў зрабіў адмысловую заяву:
Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак ініцыяваў стварэнне ў Беларусі міжрэлігійнага камітэта па процідзеянні праявам неафашызму, паведамілі “Інтэрфаксу” у панядзелак у Саюзе. Падставай для абмеркавання пытання аб стварэнні камітэта сталі факты апаганення культавых будынкаў і помнікаў нацысцкай сымболікай.
На 7 снежня прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні кіраўніка юрыдычнай службы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, праваабаронцы Алега Воўчыка. 2 верасня Алег Воўчык выязджаў на канферэнцыю ў Нямеччыну. Падчас надгляду ягонага асабістага багажу ў яго былі канфіскаваныя кнігі “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе. Факты. Каментары”. Мытныя органы прызналі, што “дадзеныя кнігі маглі прычыніць шкоду палітычным інтарэсам краіны”, у сувязі з чым накіравалі матэрыялы ў суд Кастрычніцкага раёна Менска для прыцягнення яго да адміністрацыйнай адказнасці.
У панядзелак Генпракуратура Літвы атрымала просьбу праваахоўных органаў Польшчы аб выдачы падазраванага ў шпіёнскай дзейнасці грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча. Як паведамілі ў Генпракуратуры, у дадзены момант прашэнне аб экстрадыцыі перакладаецца на літоўскую мову.
На смену политической самоцензуре идет самоцензура экономическая. Именно этим примечательна громкая история с русским "Форбсом" и г-жой Батуриной. Тираж, ушедший под нож не по воле подзабытого всеми Главлита, а с санкции издателя, уважаемой частной западной структуры, - это абсолютно дикая история, свидетельствующая только об одном: самоцензура страшнее любой цензуры.
Кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі ўчора ў прагарме “Контуры” на тэлеканале ОНТ вярнуўся да скандалу з расейскімі журналістамі, якія пакінулі саміт СНД у Менску ў знак пратэсту супраць таго, што па распараджэнні адміністрацыі прэзідэнта Беларусі на саміт не дапусцілі журналістаў некаторых расейскіх выданняў.
12 сьнежня а 19 гадзіне у Сядзібе БНФ адбудзецца пэрфоманс-прэзэнтацыя кніжкі "Верым. Можам. Пераможам". Кніга "Верым. Можам. Пераможам" апісвае падзеі сакавіка 2006 года вачыма шараговых удзельнікаў - тых, хто ўдзельнічалі у масавых акцыях пратэсту, пасьля будавалі намётавае мястэчка, былі арыштаваныя і трапілі на Акрэсьціна.
3 снежня ў Менску адбыўся флэш-моб, прысвечаны міжнароднаму дню адмены рабства. Моладзевыя актывісты сабраліся недалёка ад станцыі метро “Фрунзенская”, пасля чаго накіраваліся ў бок рэстарацыі “Макдональдс” на вуліцы Няміга, і далей – да кафэ “Максібіс”. Маладыя людзі, нібы рабы, ішлі з завязанымі вяроўкамі рукамі. Узначальваў працэсію чалавек у белай масцы з чорнымі вусамі. На галаве ў яго была апранутая чырвона-зялёная кепка, сам ён быў абчэплены “залатымі” медалямі за першыя месцы ў хакейных і лыжных кубках.
Удзельніцы галадоўкі пратэсту ў Гародні – вернікі рымска-каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай – Тэрэза Мілашэўская (1938 г.н.) і Ірына Гілюк (1935 г.н.) былі сёння ноччу шпіталізаваныя. Медыкі паставілі пажылым жанчынам дыягназ “гіпертанічны крыз”. Вернікі былі змушаныя выйсці з галадоўкі.
Александр Лукашенко задумался над созданием собственной ядерной энергетики страны. Атомная станция будет построена в 100 километрах от границы с Россией. «С учетом складывающейся ситуации с энергоресурсами страны вопрос о создании собственной ядерной энергетики становится практически безальтернативным вариантом гарантии национальной безопасности нашего государства», – заявил Лукашенко. Очевидно, пишет российская «Независимая газета», что надежды на энергетическую помощь России растаяли совсем и создание собственной ядерной энергетики становится практически безальтернативным вариантом обеспечения страны дешевой энергией.
Азербайджан решил пойти на открытое противостояние с Россией. Президент Ильхам Алиев заявил, что из-за повышения цен на российский газ, Азербайджан может прекратить экспортный транзит нефти по российскому трубопроводу, сообщает NEWSru.com. Таким образом в "газовом противостоянии" Азербайджан выбрал сторону Грузии, полагают эксперты.
Удзельнікі галадоўкі – сябры рымска-каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай у Гародні – адчуваюць сябе добра. Аб гэтым БелаПАН паведаміў настаяцель парафіі ксёндз Аляксандр Шэмет, які таксама з’яўляецца ўдзельнікам галадоўкі. Па яго словах, сітуацыя вакол галадоўкі не змянілася, з боку ўлад няма ніякіх дзеянняў.
На тэрыторыі КНДР адбыліся два магутныя выбухі, прырода якіх невядомая, аб гэтым паведаміў у панядзелак старшыня Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл Паўднёвай Карэі, перадае ІТАР-ТАСС. Па словах крыніцы, моцныя выбухі адбыліся каля 10 раніцы па мясцовым часе (4 гадзіны раніцы па маскоўскім) у раёне цэнтральнай часткі дэмілітарызаванай зоны, якае падзяляе на дзве часткі Карэйскую паўвыспу. Разам з тым сейсмастанцыя “Паўднёва-Сахалінск”, размешчаная ў раёне Карэйскай паўвыспы, ніякіх землятрусаў у панядзелак не рэгістравала.
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт выказвае глыбокую заклапочаннасць станам здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітычнага зняволенага Аляксандра Казуліна, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 1 снежня на афіцыйным сайце амерыканскай амбасады ў Беларусі. Аляксандр Казулін галадае ў выпраўленчай калоніі Віцебска ўжо 46 дзён. Асноўнае патрабаванне галадоўшчыка – разгляд у Радзе Бяспекі ААН сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
Пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні актывіста кампаніі па назіранні за выбарамі “Партнёрства” Цімафея Дранчука будзе разгледжанае 14 снежня наглядальнай камісіяй пры Фрунзенскім райвыканкаме Менска. Як паведаміў бацька грамадскага актывіста Валерый Дранчук, гэтую інфармацыю яму пацвердзілі ў розных інстанцыях, у тым ліку ў Дэпартаменце выканання пакарання МУС.
Сёньня ў Беларусі завяршаецца чарговы этап выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Кандыдаты ў дэпутаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, а таксама працоўнымі калектывамі ці палітычнымі партыямі мусяць здаць ў выбарчыя камісіі на праверку неабходныя дакумэнту. Напярэдадні ў Менску адбыўся нечарговы зьезд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Форум з удзелам амаль 250 дэлегатаў рэкамэндаваў усім прэтэндэнтам ПКБ у кандыдаты дэпутатаў мясцовых саветаў зьняць свае кандыдатуры.
Литературную награду Центральной Европы ANGELUS, которая вручалась в этом году впервые, получил украинский писатель Юрий Андрухович за роман «12 обручей». Награду основали польский город Вроцлав и газета Rzeczpospolita.
Во время обеденного перерыва сотрудники отлучились на 10 минут за покупками в продовольственный магазин. По их утверждению, дверь в помещение они закрыли на ключ. Злоумышленнику хватило всего несколько минут, чтобы проникнуть в помещение и похитить деньги.
Генеральный прокурор Беларуси Петр Миклашевич в понедельник доложил Александру Лукашенко о «положительных результатах» в борьбе с коррупцией. "За 10 месяцев этого года органами прокуратуры выявлено около 3 тыс. преступлений коррупционной направленности, в их числе 920 преступлений, связанных со взяточничеством, что несколько меньше по сравнению с аналогичным периодом прошлого года", - сообщили "Интерфаксу" в пресс-службе Лукашенко, ссылаясь на данные генпрокурора.
То, что военнослужащие иногда подвергаются побоям, не новость. Однако то, что в российской армии процветает пьянство, – чудовищно. Офицеры в состоянии сильного опьянения сделали 40 человек инвалидами, а рядовые убили 30 офицеров. Дедовщина выходит из-под контроля
Более 1 тысячи 200 грузовиков ожидают таможенного досмотра на контрольно-пропускных пунктах латвийско-российской границы "Терехово" и "Гребнево", сообщили РИА Новости в пресс-службе погранохраны Латвии.
Расейскі “Грынпіс” выступае супраць планаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Аб гэтым у інтэрв`ю БелаПАН заявіў кіраўнік антыядзернай праграмы расейскага падраздзялення міжнароднай экалагічнай арганізацыі “Грынпіс” Уладзімір Чупраў. Нагадаем, 1 снежня падчас нарады па пытаннях энергетычнай бяспекі ў Аляксандра Лукашэнкі было заяўлена, што першыя магутнасці беларускай АЭС могуць быць уведзеныя ў эксплуатацыю ў 2013 годзе. Па меркаванні Лукашэнкі, стварэнне ўласнай ядзернай энергетыкі становіцца практычна безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, умовай забеспячэння краіны таннай энергіяй.
Белорусский Дед Мороз принял у себя в резиденции, в Беловежской пуще, своего финского коллегу – Йоулупуки и посла Финляндии в Беларуси. Как пишет в понедельник Telegraf.by, оба Деда Мороза в присутствии тысячи детей зажгли огни на праздничной елке и, таким образом, дали старт новогодним праздникам.
У Смалевіцкім, Барысаўскім і Лагойскам раёнах Менскай вобласці, Браслаўскім, Міёрскім раёнах, г.Полацку Віцебскай вобласці і Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласці ў перыяд з 25 кастрычніка па 4 лістапада гэтага года зарэгістраваныя шматлікія выпадкі масавых атручванняў грамадзянаў спіртазмяшчальнымі вадкасцямі. Пацярпелі 230 чалавек, 6 з іх сканалі (па два ў Браслаўскім і Смалевіцкім раёнах і па адным у Ашмянскім і Міёрскім раёнах). Найбольшая колькасць пацярпелых зарэгістраваная ў Смалевіцкім раёне – 81, Ашмянскім раёне – 52, Полацку – 35, Браслаўскім раёне – 27, па 13 у Міёрскім і Барысаўскім раёнах. Пры гэтым, як правіла, пацярпелыя шпіталізаваліся з дыягназам “востры таксічны гепатыт”.
Андрей Кунец из Беларуси занял второе место на IV детском конкурсе песни "Евровидение-2006". Напомним, что конкурс прошел 2 декабря в Бухаресте (Румыния). Десятилетний мозырянин Андрей Кунец за исполнение песни "Новый день" получил высшую оценку 12 баллов от России, Португалии, Мальты и по 10 баллов от Украины, Румынии, Швеции.