Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Казулін схуднеў на 40 кілаграмаў
12:28, 04/12/2006

На 46-ы дзень галадоўкі стан здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна значна пагоршыўся. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна, якая сёння размаўляла па тэлефоне з выканаўцай абавязкаў начальніка выпраўленчай калоніі “Віцьба-3” Русланам Прыймакам. Па словах Ірыны Казулінай, ейны муж сёння важыць 65 кілаграмаў. Такім чынам, за 8 месяцаў зняволення палітык страціў 40 кілаграмаў вагі (да арышту ён важыў 105 кілаграмаў). Ціск у галадоўшчыка ніжэй за паказчыкі мінулых дзён – 75/60. Тым не менш Казулін працягвае галадоўку.

Медыкі лічаць, што такая страта вагі крытычная, і сур`ёзна асцерагаюцца за ягонае жыццё. Наколькі вядома, Аляксандр Казулін дагэтуль адмаўляецца ад шпіталізацыі, але ён вызвалены ад працы ў калоніі. На час галадоўкі палітвязню забаранілі сустракацца з адвакатам.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка. Галоўнае патрабаванне галадоўшчыка – разгляд сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

Жонка Аляксандра Казуліна звярнулася да міжнароднай супольнасці з заклікам паўплываць на разгляд беларускага пытання ў ААН. “Людзі свету! У вашых руках жыццё майго мужа...” – заклікае Ірына Казуліна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: