Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менск хоча абмяняць газ на канстытуцыйны акт 18:05, 04/12/2006
Канстытуцыйны акт “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі дагэтуль не прыняты з-за адсутнасці дамоўленасцяў адносна цаны на газ, які пастаўляецца з Расеі ў Беларусь, заявіў старшыня камісіі “савета рэспублікі” па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалай Чаргінец падчас прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску.
“Калі пачаліся складанасці на конт газу паміж Беларуссю і Расеяй, можа, і не час разглядаць Канстытуцыйны акт”, – сказаў ён.
Па словах Чаргінца, гатовасць канстытуцыйнага акту “знаходзіцца на ранейшым узроўні”. “Ён практычна цалкам – на 99,9% – гатовы”, – сказаў М.Чагінец.
Нагадаем, што падчас гэтай жа прэс-канферэнцыі Чаргінец заявіў, што Беларусь можа паслабіць ахову межаў з Еўразвязам у выпадку адмены для рэспублікі гандлёвых прэферэнцый.
“Еўропа хваліць нас за добрыя межы, так можа нам варта частку сродкаў канфіскаваць з памежнай бяспекі і накіраваць на пакрыццё страт ад адмены прэферэнцый”, – сказаў ён.
“На беларускіх межах па дарозе ў Еўразвяз затрымоўваюць дзесяткі і сотні хворых на СНІД, падазраваных у тэрарызме і стварэнні злачынных груп”, – адзначыў М.Чаргінец. “Еўрапейскія выбаршчыкі не скажуць дзякуй сваім парламентарм, калі Беларусь паслабіць свае межы”, – сказаў ён.