Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Смалевіцкім, Барысаўскім і Лагойскам раёнах Менскай вобласці, Браслаўскім, Міёрскім раёнах, г.Полацку Віцебскай вобласці і Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласці ў перыяд з 25 кастрычніка па 4 лістапада гэтага года зарэгістраваныя шматлікія выпадкі масавых атручванняў грамадзянаў спіртазмяшчальнымі вадкасцямі. Пацярпелі 230 чалавек, 6 з іх сканалі (па два ў Браслаўскім і Смалевіцкім раёнах і па адным у Ашмянскім і Міёрскім раёнах). Найбольшая колькасць пацярпелых зарэгістраваная ў Смалевіцкім раёне – 81, Ашмянскім раёне – 52, Полацку – 35, Браслаўскім раёне – 27, па 13 у Міёрскім і Барысаўскім раёнах. Пры гэтым, як правіла, пацярпелыя шпіталізаваліся з дыягназам “востры таксічны гепатыт”.
Па кожным выпадку масавага атручвання насельніцтва праведзеныя праверкі, па выніках якіх узбуджаныя 12 крымінальных спраў за прычыненне цяжкага і меней цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці і прычыненне смерці па неасцярожнасці.
У цяперашні момант высветлены шэраг асоб, якія займаліся рэалізацыяй грамадзянам спіртазмяшчальных вадкасцяў на тэрыторыі Смалевіцкага, Ашмянскага, Браслаўскага раёнаў і г.Барысава. Органамі папярэдняга расследавання прымаюцца ўсе прадугледжаныя законам меры для высвятлення оптавых пастаўшчыкоў спіртазмяшчальных вадкасцяў, якія былі вырабленыя на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.
Ход расследавання крымінальных спраў, узбуджаных па фактах масавых атручванняў жыхароў рэспублікі спіртазмяшчальнымі вадкасцямі, кантралюецца рэспубліканскай Пракуратурай.