Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Белаазёрску
13:57, 04/12/2006

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч быў затрыманы ў горадзе Белаазёрску Берасцейскай вобласці. Аўтамабіль, у якім ехаў лідэр апазіцыі, яго прэс-сакратар Павал Мажэйка і кіраўнік менскай абласной Рады Партыі БНФ Аляксей Кавалец, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Па словах міліцыянтаў, яны нібы атрымалі ананімную інфармацыю, што ў аўтамабілі перавозяць алкаголь і наркотыкі. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар лідэра апазіцыі Павал Мажэйка.

Палітыкаў адвезлі ў Белаазёрскі РУУС, дзе быў дагледжаны аўтамабіль. У машыне нічога знойдзена не было. Аляксандр Мілінкевіч і Аляксей Кавалец вымушаныя былі напісаць тлумачальныя, што яны знаходзіліся ў Белаазёрску, паколькі праводзілі збор подпісаў сярод насельніцтва за вылучэнне грамадзянаў кандыдатамі ў дэпутаты.

Па словах Паўла Мажэйкі, у самы блізкі час затрыманых павінны вызваліць.

“Гэта чарговы факт ціску на Мілінкевіча і яго каманду. Мілінкевіча затрымоўваюць нязменна падчас яго паездак па краіне. У мінулы раз, у Віцебску, заяўлялі, што ён падобны на ўдзельніка аварыі, які нібы задавіў пешахода. Фантазіі міліцыянтаў няма мяжы”, – гаворыць Павал Мажэйка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: