Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскі «Грынпіс» выступае супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі
12:51, 04/12/2006

Расейскі “Грынпіс” выступае супраць планаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Аб гэтым у інтэрв`ю БелаПАН заявіў кіраўнік антыядзернай праграмы расейскага падраздзялення міжнароднай экалагічнай арганізацыі “Грынпіс” Уладзімір Чупраў. Нагадаем, 1 снежня падчас нарады па пытаннях энергетычнай бяспекі ў Аляксандра Лукашэнкі было заяўлена, што першыя магутнасці беларускай АЭС могуць быць уведзеныя ў эксплуатацыю ў 2013 годзе. Па меркаванні Лукашэнкі, стварэнне ўласнай ядзернай энергетыкі становіцца практычна безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, умовай забеспячэння краіны таннай энергіяй.

“Грынпіс” выступае супраць такіх планаў, дарэчы, і не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах, дзе ёсць “Грынпіс” і дзе яго няма. Мы лічым, што такія заявы і такое планаванне прынамсі неразумнае, асабліва для Беларусі”, – сказаў У.Чупраў.

Па меркаванні эксперта, атамную энергетыку дазваляюць сабе толькі багатыя краіны, якія могуць забяспечыць яе скрытае і прамое субсідаванне. “Асабліва гэта датычыцца ўтылізацыі радыёактыўных адходаў”, – адзначыў У.Чупраў, паведаміўшы, што выдаткі на Ўтылізацыю чатырох старых рэактараў, якія выводзяцца з эксплуатацыі, у Расеі ўжо складаюць 6 млрд. расейскіх рублёў.

“Памылкай, аб якой заўсёды забываюць лабісты ад атамнай энергетыкі, з`яўляецца і тое, што атам – гэта галоўная крыніца энергіі будучыні. На атамную энергетыку прыходзіцца ўсяго толькі 6% ва ўсім энергетычным балансе, і гэтая доля ў свеце будзе толькі падаць. Атамная энергетыка ніколі не стане асноўнай крыніцай па сутнасці”, – лічыць У.Чупраў.

Эксперт “Грынпіса” упэўнены, што атамная энергетыка не забяспечыць незалежнасць Беларусі ад пастаўшчыкоў вуглевадароднай сыравіны. “Па-першае, атамная энергетыка не вырашае праблему нафты, гэта значыць яна дае электраэнергію, але яна не дае транспартнае паліва, з гэтым увесь час сутыкаюцца ЗША і Францыя, якія таксама паставілі на атамную энергетыку на пачатку 1970-х гадоў, але ў выніку не пазбавіліся ад імпарту нафты і газу, – сказаў У.Чупраў. – Па-другое, хутчэй за ўсё АЭС будзе будаваць Расея, а значыць, і Расея будзе пастаўшчыком паліва. Запасы ўрана для вытворчасці паліва па тэрмінах вычарпання параўнальныя з запасамі нафты. Гэта значыць праз 10-15 гадоў свет, і Расея ў тым ліку, сутыкнецца з праблемай дэфіцыту таннага ўрана”. Па дадзеных эксперта, кошт прыроднага ўрана за апошнія два-тры гады на сусветным рынку вырас у тры разы. Сёння Расея зачыняе свае запатрабаванні за рахунак здабычы новага ўрана на 20%, “усё астатняе – гэта яшчэ савецкія запасы”, – адзначыў Чупраў. “У сувязі з гэтым складана казаць, што Расея будзе гарантаваць 100-працэнтныя пастаўкі. Гэта значыць, ніякай незалежнасці не будзе – на тэрыторыі Беларусі няма ўранавых радовішчаў, і гэта трэба сабе вельмі добра ўяўляць”, – падкрэсліў прадстаўнік “Грынпіса”.

Па яго меркаванні, Беларусі варта больш уважліва разгледзець альтэрнатыўныя сцэнары, задзейнічаць іншыя, таннейшыя крыніцы энергіі, такія як, напрыклад, утылізацыя біямасы ў лясной і сельскай гаспадарцы і г.д.

Акрамя таго, па словах У.Чуправа, “Беларусь, як і іншыя краіны СНД, – гэта спадчыніца савецкіх энергамарнатраўных традыцый, адсюль вялізныя дзіркі ў ЖКГ, у іншых галінах, а іх можна ўжо зараз зачыняць і гэтым здымаць вастрыню дэфіцыту таго ж газу”. “І гэтыя энергазахавальныя мерапрыемствы значна танней і хутчэй у выкананні за будаўніцтва АЭС”, – адзначыў суразмоўца БелаПАН


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: