Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзевыя актывісты Барысыва адзначылі гадавіну Слуцкага збройнага чыну. З нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі да мемарыяла "Батарэі" прыйшлі некалькі дзесяткаў актывістаў кампаніі "За свабоду". Людзі ўзгадалі значную падзею беларускай гісторыі, прагучалі выступы вядомых у горадзе палітыкаў.
У гэтым месцы ў гады сталінскіх рэпрэсій былі растраляныя сотні барысаўчан. Каля мемарыяла усталяваны крыж з бела-чырвона-белай стужкай – колера нацыянальнага сцяга Беларусі.
Напярэдадні моладзевыя актывісты распаўсюдзілі ў горадзе тысячы налепак “Джынс – за свабоду!”. Джынсавыя і бел-чырвоныя белыя стужкі, нацыянальныя сцяжкі працягваюць з’ўяляцца ў горадзе ў самых людных месцах. Нават да помніка князю Барысу была прычэпленая бел-чырвона-белая стужка са значкам “За свабоду!”...