Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чым беларуская міліцыя адрозніваецца ад гестапа? (Абноўлена)
17:46, 04/12/2006

Актывістка апазіцыі, 46-гадовая Алеся Ясюк была затрыманая ўчора ў Менску падчас распаўсюджвання налепак “Джынс – за свабоду!”. Жанчыну адвезлі ў апорны пункт міліцыі Ленінскага РАУС Менску, дзе яе збіў маёр міліцыі Фалей І.В. Судмедэкспертыза зафіксавала ў жанчыны пабоі. Зараз яна рыхтуе скаргу на неправамерныя дзеянні міліцыянера.

У апорным пункце міліцыі ў дачыненні Алесі Ясюк быў складзены пратакол аб парушэнні Указу прэзідэнта №31 “Аб добраўпарадкаванні жыллёвага фонду”. У актывістаў таксама канфіскавалі 50 налепак.

“Мяне затрымаў на вуліцы Ракасоўскага ў Менску чалавек у цывільным, які, як высвятлілася пазней, быў супрацоўнікам дэпартамента аховы. На міліцэйскай машыне мяне адвезлі ў апорны пункт міліцыі Ленінскага РУУС Менску. Склалі пратакол, канфіскавалі 50 налепак, а потым, калі даведаліся, што з 2000 года мяне затрымоўвалі за распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў больш за 10 разоў, заявілі, што завядуць на мяне справу і аштрафуюць не менш, чым на 5 мільёнаў. Потым мяне адправілі на дактыласкапічную экспертызу. Пратакол у дачыненні мяне складаў маёр міліцыі Фалей І.В. Калі я нахілілася да яго, каб паглядзець, што ён піша ў пратаколе, ён стукнуў мяне кулаком па галаве. Потым заявіў, што ў яго прысутнасці я павінна толькі стаяць. Калі жа я прысела на крэсла, ён нагамі выбіў з-пад мяне крэсла, а потым зноў стукнуў – гэтым разам кулаком у грудзі. Я звалілася на падлогу… Ён схапіў мяне за вопратку і стаў цягаць па падлозе”, – распавяла прэс-цэнтру Хартыі’97 Алеся Ясюк.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: