Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірыне Казулінай дазволілі спатканне з мужам
23:52, 04/12/2006

5 снежня Ірына Казуліна сустрэнецца са сваім мужам Аляксандрам Казуліным у калоніі “Віцьба-3” пад Віцебскам.

Жонка палітвязня, які ўжо 46-ы дзень трымае галадоўку, паведаміла, што дазвол на кароткатэрміновую сустрэчу яна атрымала пасля сённяшняй сустрэчы з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС Беларусі Юрыем Барынковым. “Гэтая сустрэча была недоўгачасовай. Але для мяне яна мае пазітыўны вынік. Заўтра, я спадзяюся, убачуся з мужам”, – сказала І.Казуліна. Яна распавяла таксама, што прасіла намесніка ДВП МУС дазволіць прысутнічаць на сустрэчы Сяргею Скрабцу, які выйшаў на волю ў сярэдзіне лістапада. Ён таксама адбываў пакаранне ў калоніі “Віцьба-3” і галадаў у знак салідарнасці з А.Казуліным. Аднак С.Скрабца на спатканне з экс-кандыдатам у прэзідэнты не пусцілі.

Па словах І.Казулінай, у калонію “Віцьба-3” яна адправіцца раніцай 5 снежня. Нагадаем, за восем месяцаў зняволення і за час галадоўкі А.Казулін схуднеў на 40 кілаграмаў. Сёння раніцай ціск зняволенага склаў 75 на 60 мм рт. сл.

Экс-кандыдат у прэзідэнты абвясціў галадоўку 20 кастрычніка, пратэстуючы такім чынам супраць “існуючага ў краіне беззаконня”, а таксама каб прыцягнуць увагу Рады Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: