Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камуністы адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах
09:35, 04/12/2006

Сёньня ў Беларусі завяршаецца чарговы этап выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Кандыдаты ў дэпутаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, а таксама працоўнымі калектывамі ці палітычнымі партыямі мусяць здаць ў выбарчыя камісіі на праверку неабходныя дакумэнту. Напярэдадні ў Менску адбыўся нечарговы зьезд Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). Форум з удзелам амаль 250 дэлегатаў рэкамэндаваў усім прэтэндэнтам ПКБ у кандыдаты дэпутатаў мясцовых саветаў зьняць свае кандыдатуры.

“З улікам таго, што Лукашэнка заявіў: “выбары прэзыдэнцкія былі фальшаваныя” і з улікам, што нашы прадстаўнікі не ўключаны ў выбарчыя камісіі, зьезд рэкамэндаваў ня ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. Кандыдаты пойдуць здаваць подпісы, сабраныя ініцыятыўнымі групамі, але ўдзельнічаць у выбарах не будзем”, -- патлумачыў “Радыё Свабода” рашэньне форуму сябра бюро ЦК ПКБ Сяргей Вазьняк.

“Па-першае, Лукашэнка нядаўна заявіў аб фальсыфікацыі выбараў, — сказаў лідэр партыі Сяргей Калякін, — па-другое, практыка нашага ўдзелу ў гэтых выбарах паказала: ні аднаго чалавека з апазыцыйных партыяў не ўключылі ў выбарчыя камісіі. Улада паводзіць сябе як заўсёды. Гэта фарс і мы ня можам дазволіць сабе браць удзел у падмане нашых выбаршчыкаў”.

Калякін запэўніў, што падтрымка ў ПКБ ёсьць — за партыйных кандыдатаў сабралі больш за 70 тысяч подпісаў.

“Аднак браць удзел у гэтым фарсе ПКБ сваім кандыдатам не рэкамэндуе”, — дадаў Калякін.

Са словаў Сяргея Вазьняка, у ПКБ было амаль 150 патэнцыйных кандыдатаў. А найбольшую колькасьць кандыдатаў у дэпутаты вылучае Аб’яднаная грамадзянская партыя – да 200 чалавек . Партыя БНФ вылучыла 132 кандыдаты.

У сувязі з заканадаўчымі зьменамі, падпісныя лісты неабходна здаваць адначасова з іншымі дакумэнтамі, у прыватнасьці, з дэклярацыяй аб прыбытках. Сама працэдура рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты адбудзецца з 5 па 14 сьнежня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: