Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лябедзька заклікае вярнуцца на плошчу Каліноўскага 19 сакавіка 2007 года
13:40, 04/12/2006

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька па выніках фармавання ўчастковых выбарчых камісій на выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў зрабіў адмысловую заяву:

– Ужо які год арганізацыяй і правядзеннем выбарчых кампаній у Беларусі займаюцца прафесійныя фальсіфікатары. Апошнія 12 гадоў выбарчыя камісіі фармуюцца з людзей, адабраных выключна па прынцыпе іх палітычнай лаяльнасці і эканамічнай залежнасці ад улады. Аб’яднаная грамадзянская партыя прапанавала ў склад участковых выбарчых камісій больш за 700 чалавек. Прайшоў сіта адбору адзін. І ён стаў наогул адзіным прадстаўніком дэмакратычных партый, уключаным у склад выбарчых камісій. Гэта і ёсць адказ рэжыму на прапановы Еўрапейскага Звяза па супрацоўніцтве.

У беларускіх умовах улада і фальсіфікацыі – гэта словы-сінонімы. Вертыкаль даклала свайму кіраўніку аб гатовасці выдаць любую лічбу, любы неабходны працэнт падтрымкі кандыдатаў ад улады. Нам далі зразумець, што лічыць галасы не будуць. Мільёнам беларускіх выбаршчыкаў у чарговы раз плюнулі ў твар. Мясцовыя Саветы зноў нафаршыруюць людзьмі без пазіцыі, без голасу, без праграмы. “Дэпутатамі”, якіх выбаршчыкам не давядзецца ўбачыць і пачуць да наступнай выбарчай кампаніі. Што рабіць, калі людзей нахабна і цынічна пазбаўляюць права выбару? Вяртацца на плошчу Каліноўскага 19 сакавіка 2007 года а 20 гадзіне і патрабаваць свабодных выбараў без фальсіфікацый! - лічыць Анатоль Лябедзька.


камэнтароў: 185

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: