Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы флэш-моб у Менску: за адмену рабства (Фота) 11:14, 04/12/2006
3 снежня ў Менску адбыўся флэш-моб, прысвечаны міжнароднаму дню адмены рабства. Моладзевыя актывісты сабраліся недалёка ад станцыі метро “Фрунзенская”, пасля чаго накіраваліся ў бок рэстарацыі “Макдональдс” на вуліцы Няміга, і далей – да кафэ “Максібіс”. Маладыя людзі, нібы рабы, ішлі з завязанымі вяроўкамі рукамі. Узначальваў працэсію чалавек у белай масцы з чорнымі вусамі. На галаве ў яго была апранутая чырвона-зялёная кепка, сам ён быў абчэплены “залатымі” медалямі за першыя месцы ў хакейных і лыжных кубках.
Падчас акцыі былі раздадзеныя ўлёткі, якія апісваюць “шкоду сістэмы ўсюдыіснага дзяржаўнага прымусу і ўмяшання”: выкарыстанне кантрактнай сістэмы для прыгнячэння палітычных апанентаў, прымусовае студэнцкае размеркаванне і г.д.