Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
12 сьнежня а 19 гадзіне у Сядзібе БНФ адбудзецца пэрфоманс-прэзэнтацыя кніжкі "Верым. Можам. Пераможам". Кніга "Верым. Можам. Пераможам" апісвае падзеі сакавіка 2006 года вачыма шараговых удзельнікаў - тых, хто ўдзельнічалі у масавых акцыях пратэсту, пасьля будавалі намётавае мястэчка, былі арыштаваныя і трапілі на Акрэсьціна.
Асноўныя героі кнігі - пераважна маладыя людзі, рашучасьць і мужнасьць якіх асабліва праявілася падчас падзеяў на Кастрычніцкай плошчы 19-23 сакавіка. Яны расказваюць пра тое, што было, як было, пра свае думкі, эмоцыі, мары. Героі кніжкі крытыкуюць і пераасэнсоўваюць, як належыць рабіць пасьля любой справы.
Імпрэза зьбярэ герояў кнігі, яе укладальнікаў, знаных палітыкаў, музыкаў у незвычайнай атмасфэры Плошчы. Кожны зможа вярнуцца ў падзеі паўгадовай даўніны. У гэтым і будзе сутнасьць заплянаванага пэрфомансу.
Адмыслова на прэзэнтацыі будуць прадэманстраваныя 60 хвілін відэа з намётавага мястэчка: як ставілі намёты, як стаялі, як пілі гарбату, і як міліцыя ўсё гэта зьнішчыла.
Запрашаем 12 сьнежня ў 19 гадзінаў на Сядзібу БНФ (вул. Машэрава, 8)
Прэзэнтацыя арганізаваная Культурніцкай камісіяй Партыі БНФ