Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча папрасіла Літву выдаць беларускага шпіёна
12:16, 04/12/2006

У панядзелак Генпракуратура Літвы атрымала просьбу праваахоўных органаў Польшчы аб выдачы падазраванага ў шпіёнскай дзейнасці грамадзяніна Беларусі Сяргея Моніча. Як паведамілі ў Генпракуратуры, у дадзены момант прашэнне аб экстрадыцыі перакладаецца на літоўскую мову.

Моніч, які падазраецца ў шпіёнскай дзейнасці супраць Польшчы, а магчыма і супраць Літвы, быў затрыманы 25 лістапада ў Вільні, па просьбе польскіх пракурораў. Выяўленне і затрыманне грамадзяніна Беларусі, які шукаецца ў Польшчы, Генпракуратура Літвы даручыла Дэпартаменту дзяржбяспекі (ДДБ).

Суд санкыянаваў затрыманне беларускага грамадзяніна на месяц. Ён даў сведчанні і знаходзіцца ў Віленскай турме – СІЗО Лукішкес. Паводле дадзеных польскіх пракурораў, Моніч збіраў інфармацыю аб структуры польскіх спецслужбаў, цікавіўся кантактамі супрацоўнікаў і сакрэтнымі дакументамі.

Беларускі грамадзянін, па словах пракурораў, быў вельмі добра навучаны і асабліва асцярожны. Месца і час сустрэчы з верагоднымі агентамі ён узгадняў на працягу некалькіх месяцаў, а напярэдадні самой сустрэчы мяняў яе месца, вербаванне адбывалася не адзін год за межамі Польшчы. Шпіён прыязджаў у замежную дзяржаву пад выглядам турыста, які мае намер купіць тавары для рамонту жылля. Спачатку ён завязваў знаёмствы, потым вербаваў, інструктаваў, а за прадстаўленую інфармацыю плаціў грошы.

ДДБ не выключае, што падазраваны ў шпіянажы супраць Польшчы грамадзянін Беларусі мог дзейнічаць і супраць Літвы. Беларускі Камітэт дзяржаўнай бяспекі назваў паведамленні аб затрыманні беларускага шпіёна “правакацыяй”, паведамляе BNS.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: