Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўразвяз будзе паляпшаць палітыку добрасуседства
17:18, 04/12/2006

Еўрапейская камісія апублікавала прапановы, накіраваныя на паляпшэнне і ўмацаванне еўрапейскай палітыкі суседства, у рамках якой развіваюцца і двухбаковыя адносіны ЕЗ з краінамі былога СССР.

Адпаведнае камюніке было апублікаванае ў панядзелак у Брусэлі еўрапейскім камісарам па пытаннях знешніх адносінаў і палітыкі суседства Бенітай Ферэра-Вальднер.

Як адзначаецца ў паведамленні Еўракамісіі, першыя 18 месяцаў ужывання еўрапейскай палітыкі суседства прынеслі добрыя вынікі. У Еўракамісіі адзначаюць, што новыя прапановы накіраваныя на паляпшэнне ўкаранення гэтай палітыкі пасродкам ініцыятывы з боку Еўразвяза ў плане аказання дапамогі партнёрам, якія жадаюць працягнуць рэфармаванне “хутчэй і лепш”. “Новыя прапановы суправаджаюць справаздачы па імплементацыі еўрапейскай палітыкі суседства. Камюніке будзе прынятае ў працу падчас нямецкага прэзідэнцтва ў першай палове 2007 года”, – адзначаюць у Еўракамісіі.

Еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднер таксама паведаміла, што важным укладаннем у дадзеныя прапановы будзе стварэнне новага інвестыцыйнага фонду ў рамках еўрапейскай палітыкі суседства. “Палітыка суседства мела станоўчы пачатак, але Еўрапейскі Звяз можа зрабіць значна больш”, – падкрэсліла яна.

Па паведамленні Еўракамісіі, бюджэт еўрапейскай палітыкі суседства для краін-партнёраў на перыяд з 2007 па 2013 гады складзе 12 мільярдаў еўра. У прыватнасці, як адзначаецца ў суправаджальных дакументах, рост фінансавання складзе 20%, перадае “Інтэрфакс”.

Сярод прапаноў, распрацаваных Еўракамісіяй, названыя “пэўныя перспектывы для ўсіх партнёраў па еўрапейскай палітыцы суседства, як усходніх, так і паўднёвых”, у дачыненні паглыблення эканамічнай і гандлёвай інтэграцыі з ЕЗ, накіраваныя на стварэнне зоны свабоднага гандлю, “значнае паляпшэнне візавых працэдур для вызначаных тыпаў людзей”, а таксама “рэгулярныя сустрэчы на ўзроўні міністраў і экспертаў з партнёрамі еўрапейскай палітыкі суседства” з мэтай абмеркавання пытанняў энергетыкі, транспарта, навакольнага асяроддзя і сферы аховы здароўя. Таксама мяркуецца ўмацоўваць палітычнае супрацоўніцтва, падвысіць ролю ЕЗ у канфліктных рэгіёнах.

Усяго ў рамках еўрапейскай палітыкі суседства ЕЗ супрацоўнічае з 16 краінамі: Алжыр, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Егіпет, Грузія, Ізраіль, Іардан, Ліван, Лівія, Малдова, Марока, Палестына, Сірыя, Туніс і Украіна.

Удзел Беларусі ў праграмах палітыкі добрасуседства абмежаваны дзейнасцю па развіцці грамадзянскай супольнасці, развіццём малога і сярэдняга бізнэсу, уладкаваннем меж і сумеснымі дзеяннямі па ўмацаванні меж і ў вобласці правасуддзя і ўнутраных спраў. Поўнамаштабны ўдзел нашай краіны ў праектах палітыкі добрасуседства магчымы пасля выканання нядаўна агучаных Еўракамісіяй 12 умоваў: вызваліць усіх палітычных зняволеных, расследаваць справы выкрадзеных палітыкаў і журналіста, правесці свабодныя і справядлівыя выбары, перастаць умешвацца ў працу судоў, даць беларусам магчымасць атрымоўваць незалежную інфармацыю, не ўмешвацца ў прыватны бізнэс, паважаць правы грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў, захоўваць правы нацыянальных меншасцяў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: