Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасадар ЗША занепакоеная станам здароўя Аляксандра Казуліна 09:48, 04/12/2006
Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт выказвае глыбокую заклапочаннасць станам здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітычнага зняволенага Аляксандра Казуліна, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 1 снежня на афіцыйным сайце амерыканскай амбасады ў Беларусі. Аляксандр Казулін галадае ў выпраўленчай калоніі Віцебска ўжо 46 дзён. Асноўнае патрабаванне галадоўшчыка – разгляд у Радзе Бяспекі ААН сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
30 лістапада К.Сцюарт сустрэлася з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірынай Казулінай.
“Гэта трагедыя, што прыгнёт з боку рэжыму змушае беларусаў прымаць такія радыкальныя меры, каб выказаць сваё меркаванне, – гаворыцца ў паведамленні. – ЗША зноў звяртаюцца да беларускіх улад з заклікам вызваліць усіх, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах”.
У паведамленні амерыканскай амбасады таксама адзначаецца, што прэзідэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы 28 лістапада на саміце ў Рызе, назваў Беларусь “месцам, дзе людзі, якія мірна пратэстуюць, збіваюцца, а апазіцыйныя лідэры знікаюць”.