Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэс-сакратар Лукашэнкі: расейскім журналістам далі загад пакінуць саміт СНД 11:43, 04/12/2006
Кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі Павел Лёгкі ўчора ў прагарме “Контуры” на тэлеканале ОНТ вярнуўся да скандалу з расейскімі журналістамі, якія пакінулі саміт СНД у Менску ў знак пратэсту супраць таго, што па распараджэнні адміністрацыі прэзідэнта Беларусі на саміт не дапусцілі журналістаў некаторых расейскіх выданняў.
“Насамрэч, гэтыя выданні – толькі салдаты на полі бою. За імі стаяць бацькі-камандзіры, заказчыкі, якіх не вельмі добрае відаць, але якіх мы ведаем. Гэта і частка бізнэс-эліты. Гэта і некаторыя палітыкі, якім не падабаецца тое, што адбываецца. І у якіх ёсць свая ідэя адносна кіраўніцтва Беларусі. Нарэшце, гэта каляпалітычныя маргіналы, якіх цікавіць толькі магчымасць плюнуць у каго-небудзь. Усё роўна ў каго”, – заявіў Павел Лёгкі.
Па меркаванні Лёгкага, “дэмарш расейскіх журналістаў пачаўся толькі пасля таго, як нейкая вышэйшая асоба з расейскай дэлегацыі сабрала каля сябе журналістаў, паступілі нейкія ўстаноўкі, аб якіх мы можам толькі здагадвацца”.