Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Статкевіч просіць вызваліць сына
18:29, 04/12/2006

Бацька палітвязня, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча, які ў цяперашні час адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна, Віктар Паўлавіч Статкевіч звярнуўся да начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Рэспублікі Беларусь Коўчура В.А. з заявай.

Віктар Статкевіч нагадвае, што ў ліпені мінулага года ён звяртаўся ў ДВП з заявай, дзе прасіў у сувязі з анкалагічнай аперацыяй, якую яму зрабілі ў сакавіку 2005 года, састарэлым узростам і адсутнасцю іншых сваякоў на тэрыторыі Беларусі, накіраваць ягонага сына, Мікалая Статкевіча, для адбывання пакарання ў Баранавічы, дзе пражывае Віктар Статкевіч. Тады просьба бацькі палітвязня была здаволеная і 29 ліпеня 2005 года Мікалай Статкевіч пачаў адбываць пакаранне ў ВУАТ №2 у г.Баранавічы.

“Прысутнасць і дапамога сына дапамагалі мне спраўляцца з хваробай, нават нягледзячы на тое, што ў сувязі з рознымі палітычнымі мерапрыемствамі ў краіне яго часта ізалявалі ў памяшканні ВУАТ №2 на тэрмін ад некалькіх сутак да некалькіх тыдняў. Пасля заканчэння 28.07.2006 года паловы тэрміна пакарання, я чакаў умоўна-датэрміновага вызвалення сына, бо за год ён не меў ні аднаго парушэння і станоўча характарызаваўся па месцы працы і кіраўніцтвам ВУАТ №2. Аднак адміністрацыя выпраўленчай установы ў адведзены законам месячны тэрмін так і не прыняла ніякага рашэння з нагоды ўмоўна-датэрміновага вызвалення. Замест гэтага супраць сына быў распачаты шэраг правакацый. А 04.09.2006 года мой сын у аўральным парадку быў у суправаджэнні супрацоўніка ВУАТ №2 пераведзены для далейшага адбывання пакарання ў ВУАТ №40 Пухавіцкага раёна Менскай вобласці без тлумачэння чыннікаў пераводу. Намеснік начальніка ВУАТ №2 С.Стальмаховіч заявіў, быццам быў нейкі пратэст пракурора, што асуджаны не адбывае пакаранне ў “сваёй” вобласці”, – піша Віктар Статкевіч.

Бацька палітвязня нагадвае, што Мікалай Станкевіч быў накіраваны адміністрацыяй ВУАТ №40 на працу слесарам на сельскагаспадарчае прадпрыемства ў в.Блонь, хоць ён прапанаваў адміністрацыі накіраваць яго на бліжэйшую да сваёй спецыяльнасці працу на прадпрыемства па рамонце бытавой тэхнікі, якую ён сам знайшоў. У верасні яго працоўны дзень быў з 6-30 да 20-00 без абеду і выходных. Першы выходны Мікалай Статкевіч атрымаў толькі ў лістападзе. Адміністрацыя ВУАТ №40 таксама наогул не разглядае пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні Статкевіча, хоць ён на дадзены момант адбыў ужо дзве траціны тэрміна пакарання. Палітвязню кажуць, што гэтае пытанне можа быць разгледжанае не раней за сакавік наступнага года, калі скончацца паўгода, неабходныя для падрыхтоўкі характарыстыкі на яго. На пытанне, чаму нельга запатрабаваць гэтыя характарыстыкі з Баранавічаў, адміністрацыя ВУАТ №40 не адказвае.

Паводле закона асуджанаму да абмежавання волі раз у месяц можа быць прадстаўлены водпуск з выездам на месца жыхарства тэрмінам да 5 сутак. У канцы верасня Мікалай Статкевіч атрымаў водпуск на два дні і гэты час правёў з бацькам у Баранавічах. Але з таго часу ў водпуску яму адмаўляюць без афіцыйнага тлумачэння чыннікаў. Статкевічу паведамілі, што пытанне аб падаванні водпуску не можа быць станоўча вырашанае, як мінімум, да канца цяперашняга года. На пытанне аб чынніках гэтага супрацоўнікі адміністрацыі намякаюць на нейкія вышэйшыя інстанцыі, якія не дазваляюць водпуск.

“Я не магу па стане здароўя даехаць да гэтай вёскі Блонь. Сына да мяне Вы не адпускаеце. Мне неабходная дапамога сына. Немагчымасць убачыць яго вельмі гняце мяне, хоць лекары гавораць, што пасля перанесенай анкалагічнай аперацыі мне хвалявацца небяспечна”, – піша бацька палітвязня.

Пасля кансультацыі з юрыстам Віктар Статкевіч падрыхтаваў пытанні, на якія просіць адказаць начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў:

“– Чаму, у парушаючы арт. 187 ч.9 Крымінальна-выканаўчага кодэкса (КВК), паводле якога адміністрацыя абавязаная ў месячны тэрмін са дня адбыцця асуджаным усталяванай законам часткі пакарання разгледзець пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні майго сына, ні адміністрацыя ВУАТ – 2, ні адміністрацыя ВУАТ – 40 не зрабілі гэтага?

– Што будзе з маім сынам, калі мінуюць паўгода яго знаходжання ў ВУАТ – 40? Яго яшчэ раз перавядуць куды-небудзь або зноў, як у Баранавічах, будуць рабіць правакацыі?

– Чаму замест разгляду пытання аб умоўна-датэрміновым вызваленні мой сын быў пераведзены за 200 км ад мяне? У арт. 44 КВК няма абавязковай нормы аб адбыванні пакарання ў вобласці па месцы жыхарства, а толькі рэкамендацыя. Бо ў такім разе, сын павінен быў застацца ў Менску. З іншага боку, цяжкая хвароба блізкага сваяка, паводле п.7 Інструкцыі аб парадку арганізацыі працы выпраўленчых устаноў адчыненага тыпу, з`яўляецца падставай пераводу асуджаных для адбывання пакарання па месцы жыхарства гэтых сваякоў, а не наадварот.

– Паводле арт. 50 п.2 КВК працягласць працы асуджаных рэгулюецца працоўным заканадаўствам. У нашай краіне заканадаўча ўсталяваны 40-гадзінны працоўны тыдзень з абавязковым выходным. Перавышэнне ўсталяванага часу дапушчаецца толькі са згоды працаўніка. Чаму ж сыну ў кастрычніку ў прымусовым парадку была ўсталяваны амаль 100-гадзіннікавы працоўны тыдзень?

– Чаму майго сына не пускаюць наведаць мяне хоць бы адзін раз у месяц? Хто гэтыя “інстанцыі”, якія, па словах супрацоўнікаў ВУАТ – 40, забараняюць адпускаць да мяне майго сына? Ці маюцца пісьмовыя дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць такой забароны?”.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: