Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч вылучыў Казуліна на атрыманне прэстыжнай прэміі ў галіне правоў чалавека
14:47, 05/12/2006

Сёння лідэр аб`яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч ініцыяваў вылучэнне Аляксандра Казуліна на прэстыжную прэмію Марціна Эналса, першага Генеральнага сакратара Amnesty International. Прэмія Марціна Эналса з’яўляецца адной з галоўных узнагародаў руху за правы чалавека. Яе лаўрэатамі становяцца людзі, якія з`яўляюцца "сімваламі барацьбы за правы чалавека ў краінах, дзе абарона правоў чалавека і дэмакратыі прадстаўляе сабой небяспечны від дзейнасці".

- Мужнасць і рашучасць Аляксандра Казуліна ў барацьбе за свае правы выклікае захапленне. Яго галадоўка сёння з’яўляецца сімвалам імкнення ўсіх беларусаў жыць у свабоднай дэмакратычнай краіне. Пра яе павінен ведаць увесь свет. Гэта ўзнагарода, перш за ўсё, стане магутным міжнародным патрабаваннем да рэжыма ў Беларусі – пачаць вызваленне палітзняволеных, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Прэмія Марціна Эналса з`яўляецца ўнікальнай супольнай акцыяй адзінаццаці вядучых неўрадавых праваабарончых арганізацый свету. У склад журы Прэміі ўваходзяць прадстаўнікі "Міжнароднай амністыі" (Amnesty International), "Хьюман Райтс Вотч" (Human Rights Watch), "Хьюман Райтс Фэрст" (Human Rights First), Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў, "Франт лайн" (Front Line), Міжнароднай камісіі юрыстаў, "Дыяконі-Германія" (German Diakonie), Міжнароднай службы правоў чалавека (International Service for Human Rights), "Інтэрнэшнл Алерт" (International Alert ) і арганізацыі "Сістэмы інфармацыі і дакументацыі па правах чалавека" (HURIDOCS).

Экс-кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Аляксандр Казулін абвясціў галадоўку 20 кастрычніка, пратэстуючы такім чынам супраць “існуючага ў краіне беззаконня”, а таксама каб прыцягнуць увагу Рады Бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. Палітык галадае ўжо 47 дзён.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: