Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Расея ўстрымаліся ад прыняцця міжнароднай рэзалюцыі аб гандлі зброяй 13:52, 05/12/2006
Сёння ў свеце няма адзіных стандартаў па гандлі зброяй. Як паведаміў “Новаму Рэгіёну” кіраўнік Усходнееўрапейскага праекту «Saferworld» Бярнарда Марыяні, прыняць такія стандарты гатовыя 150 краінаў свету, падпісаўшы рэзалюцыю аб міжнароднай дамове 6 снежня ў ЗША.
“Гэтая дамова дазволіць звесці разам каля 300 абавязальніцтваў і дамоў, прынятых раней і якія дагэтуль не ўступілі ў сілу. Юрыдычна абавязковы дакумент увядзе адзіныя санкцыі для краін-парушальнікаў і будзе перашкаджаць узнікненню вайсковых канфліктаў і пазапраўнаму рээкспарту зброі. У той жа час ён пацвярджае права дзяржавы на вытворчасць, імпарт і экспарт зброі”, – адзначыў Марыяні.
З ініцыятывай прыняцця дакумента сёння выступае Еўразвяз. На папярэднім падпісанні дамовы “за” выказаліся 139 дзяржаў. Расея, Беларусь, Кітай, Іран, Ізраіль, Індыя, Венесуэла пакуль устрымаліся.
Як тлумачыць кіраўнік Групы заканадаўчага забеспячэння ФДУП “Рособоронэкспорт” Уладзімір Кудашкін, Расея не падтрымала дакумент “з-за недахопу ў рэзалюцыі пэўнай інфармацыі”. “Нам незразумела, у дадзенай дамове гаворка ідзе аб рэгуляванні паставак зброі ў свеце або аб кантролі за імі. Тым не менш, Расея актыўна будзе ўдзельнічаць у працэсе рэдагавання рэзалюцыі”, – адзначыў Кудашкін.