Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі набірае сілу грамадская кампанія супраць будаўніцтва АЭС
12:06, 05/12/2006

Расейскае прадстаўніцтва “Грынпіс” выступіла супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Але і ў Беларусі існуюць грамадскія ініцыятывы, якія выступаюць за экалагічную бяспеку краіны. У пачатку 2006 года шэраг беларускіх няўрадавых арганізацый аб`ядналі свае намаганні і пачалі кампанію супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Адной з першых акцый стала пікетаванне чарнобыльскай канферэнцыі, якую ўлады праводзілі ў красавіку гэтага года. Актывістка антыядзернай кампаніі Ірына Белая ў інтэрв`ю “Нямецкай хвалі” сцвярджае, што супраціўнікі з`яўлення АЭС на тэрыторыі рэспублікі маюць важкія аргументы:

“Ядзерная энергетыка дае не самае таннае паліва. Нібы лічыцца, што гэта чыстая вытворчасць, але ў разлікі не ўкладваецца вечнае захоўванне радыёактыўных адходаў. Акрамя таго, АЭС не дае незалежнасці Беларусі ад Расеі, як гэта дэкларуецца на дзяржаўным узроўні. У любым выпадку, у нас няма ўрана або іншага паліва, на якім працуе ядзерная АЭС, таму ўсё роўна мы змушаныя будзем купляць яго ў Расеі або дзесьці яшчэ. Такім чынам, мы будзем залежыць ад цэнаў, якія выстаўляюць гэтыя краіны”.

Пакуль жа антыядзерная кампанія знаходзіцца на стадыі планавання. У прыватнасці, беларусы праводзяць кансультацыі з расейскім аддзяленнем “Грынпіса”. Пра гэта распавяла Ірына Сухій, старшыня савета грамадскай арганізацыі “Экадом”:

“У працэсе планавання мы сустракаліся з расейскім “Грынпісам”. Яны маюць больш важкі досвед. Справа ў тым, што яны рыхтавалі эканамічныя разлікі для ўрада Расеі па кошце і рэнтабельнасці АЭС. Расейскія калегі паабяцалі нам дапамагчы ў гэтым накірунку”.

Дарэчы, менавіта беларускія грамадскія дзеячы паспрыялі таму, што расейскі “Грынпіс” выступіў з публічнай заявай супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

Ірына Сухій распавядае, што паступова пашыраецца круг супраціўнікаў ядзернай Беларусі. Сярод іх нават эксперты ў вобласці ядзернай фізікі. Так, нядаўна да грамадскага руху далучыўся навукоўца Фёдар Лепін. Ён уваходзіў у склад той урадавай камісіі, якая ў канцы 90-х гадоў дамаглася прыняцця мараторыя на будаўніцтва атамнай станцыі да 2009 года.

“Фёдар Лепін сам нас знайшоў. У чалавека душа баліць, ён жадае падоўжыць гэты мараторый, каб гэтая атамная станцыя не была пабудаваная. Ён напісаў некалькі кніг, у якіх прыведзеныя вельмі сур`ёзныя разлікі і аргументы супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі”, – растлумачыла Ірына Сухій.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: