Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анжаліку Борыс зноў выклікаюць на допыт 11:24, 05/12/2006
Лідэр Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і актывіст арганізацыі Анджэй Лісоўскі павінны з’явіцца заўтра на допыт ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гарадзенскай вобласці. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.
Нагадаем, што актывіст Саюза палякаў Анджэй Лісоўскі падазраецца ў крымінальнай справе, узбуджанай па факце кантрабанды наркотыкаў. Лісоўскі быў за рулём аўтамабіля, у якім мытнікі знайшлі наркотыкі.
Анжаліка Борыс і некалькі актывістаў СПБ былі затрыманыя на мяжы з Літвой 29 кастрычніка. Затрыманне рабілася на падставе таго, што ў аўтамабілі быў знойдзены пакунак з невядомым парашком. Гарадзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па факце кантрабанды наркотыкаў. Па паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, “невядомым парашком” аказаўся гераін.
Актывісты СПБ назвалі тое, што адбываецца, “правакацыяй беларускіх праваахоўных органаў” і заявілі, што не маюць да пакунка ніякага дачынення.