Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўнік МЗС Чэхіі: «Адзіны таталітарны рэжым у Еўропе нівелюе ўсё дасягнутае» 12:14, 05/12/2006
Выступаючы на 14-ым паседжанні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ, якое адбываецца 4-5 снежня ў Брусэлі, міністр замежных спраў Чэхіі Аляксандр Вондра падвергнуў жорсткай крытыцы дзеянні беларускіх улад у вобласці захоўвання правоў чалавека і асноўных свабод. Аб гэтым паведамляе газета “Чэшскія навіны”. “Адзіны таталітарны рэжым у Еўропе XXI стагоддзя нівелюе ўсё, чаго атрымалася дасягнуць сумеснымі высілкамі пасля падзення жалезнай заслоны, – сказаў А.Вондра. – Намаганні Еўразвяза, ЗША і іншых краінаў па дэмакратызацыі Беларусі не прыносяць ніякага выніку”.
А.Вондра падкрэсліў, што АБСЕ так і не вызначыла сваю ролю пасля заканчэння “халоднай вайны”. Ён таксама адзначыў, што не бачыць неабходнасці ў рэфармаванні працы Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.
“БДІПЧ цалкам выконвае сваю задачу, – сказаў А.Вондра. – Яно згуляла жыццёва важную ролю падчас выбараў у Беларусі і Украіне”.