Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Красоўская: «Патрабаванні Казуліна павінны быць пачутыя ва ўсім свеце»
15:06, 05/12/2006

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін 47 дзён галадае ў выпраўленчай калоніі “Віцьба-3”. Сёння за лёсам палітвязня з турботай сочаць у Беларусі і за мяжой. Стан яго здароўя выклікае сур`ёзную заклапочанасць медыкаў, за час зняволення ён ужо страціў 40 кілаграмаў вагі. Тым не менш палітык не спыняе галадоўку пратэсту, ён настойвае на выкананні свайго галоўнага патрабавання – разгляду сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН. Сітуацыю каментуе ўдава выкрадзенага ў Беларусі бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, лідэр грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская.

“Я захапляюся мужнасцю Аляксандра Казуліна, вельмі паважаю яго за тое, што ён робіць. Гэта вельмі сур`ёзны крок, такое самаахвяраванне можа абудзіць грамадскую думку, людзей, якія чакаюць, што сітуацыю ў краіне замест іх можа змяніць хтосьці іншы. Відавочна, што Аляксандр Казулін чалавек сур`ёзны і будзе ісці да канца. Але я вельмі хвалююся за ягонае здароўе. Наперадзе яшчэ шмат барацьбы, і мы павінны быць моцнымі і здаровымі, каб змагацца. Казулін павінен захаваць свае сілы для гэтай барацьбы.

Безумоўна, патрабаванні Аляксандра Казуліна павінны быць пачутыя. Мы робім усё, каб пра ягоны мужны ўчынак даведаліся як мага больш людзей і ў Беларусі, і за мяжой”, – заявіла ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Ірына Красоўская.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: