Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія працоўныя квоты не закранулі Беларусь 11:59, 05/12/2006
Увядзенне Расеяй працоўных квот не паўплывала на працоўную міграцыю беларускіх грамадзянаў, паведаміла падчас прэс-канферэнцыі ў Менску начальніца Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта “саюзнай дзяржавы” Ірына Наркевіч.
Па яе словах, “расейскія працоўныя квоты не закранулі беларускіх грамадзянаў”. “Мы будуем адзіны рынак працы”, – падкрэсліла І.Наркевіч.
У сувязі з гэтым яна дадала, што “грамадзянаў Беларусі не хвалюе, уведзеныя Расеяй квоты ці не, грамадзяне Беларусі свабодна працаўладкоўваюцца ў Расеі”, паведамляе “Інтэрфакс”.