Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску ўвядуць жорсткую эканомію энергарэсурсаў 11:16, 05/12/2006
На наступны год павінна быць распрацаваная праграма па паніжэнні энергаспажывання ў сталіцы на 10%. Такая задача была пастаўленая 4 снежня на планёрцы ў Менгарвыканкаме. Усе суб`екты гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці павінны дасягнуць памяншэння спажывання энергетычных рэсурсаў у такім аб`ёме.
Высокая планка матывуецца сітуацыяй, якая склалася на рынке энерганосьбітаў. Штогод агульны аб’ём спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў у Менску складае 3 млн. 800 тысяч тон умоўнага паліва.
Як адзначаюць адмыслоўцы, эканомія магчымая толькі пры ўмове энергазахоўвання ва ўсіх галінах жыццядзейнасці.