Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Да канца года ЕЗ прыме рашэнне аб адмене гандлёвых ільгот для Беларусі
15:37, 05/12/2006

5 снежня працоўная група экспертаў Еўразвяза большасцю галасоў прыняла рашэнне выключыць Беларусь з ліку краін-бенефіцыяраў Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП). Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прэс-службе ЕЗ. “Гэта азначае, што зараз дадзенае рашэнне павінны фармальна ўхваліць сталыя прадстаўнікі краінаў ЕЗ. Гэта адбудзецца да Каляд, хутчэй за ўсё, 20 снежня”, – сказаў супрацоўнік прэс-службы.

Сярод краінаў, якія прагаласавалі супраць выключэння Беларусі з ГСП, ён адзначыў Грэцыю, Кіпр і Латвію; Чэхія і Славакія ўстрымаліся. У выпадку ўхвалы сталымі прадстаўнікамі краінаў ЕЗ дадзенае рашэнне ўступіць у сілу праз паўгода.

Нагадаем, што працэдура прыпынення гандлёвых прэферэнцый для Беларусі была ініцыяваная Радай ЕЗ у жніўні 2005 года ў сувязі з інфармацыяй аб парушэнні ў Беларусі правоў прафсаюзаў. З прапановай прыпыніць для Беларусі дзеянне ГСП у ЕЗ неаднаразова звярталіся міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі. Калі дзеянне прэферэнцый будзе прыпыненае, то пры таваразвароце з Еўразвязам у 3 млрд. еўра (як гэта было ў 2005 годзе) Беларусь можа штогод губляць да 300 млн. еўра.

Даведка БелаПАН. Зацверджаная ў 1971 годзе Генеральная сістэма прэферэнцый – гэта сістэма мытных ільгот, якія прадстаўляюцца краінам, што развіваюцца, з боку развітых краінаў. Пад краінамі, якія развіваюцца, у дадзеным выпадку разумеюцца 77 краінаў па класіфікацыі ААН, краіны былога СССР, краіны былога сацыялістычнага лагера, якія пакуль не ўступілі ў ЕЗ, а таксама Кітай. Гандлёвымі прэферэнцыямі, гэта значыць паніжэннем на 10 працэнтаў мытных пошлін, карыстаюцца тыя краіны, якія захоўваюць правы чалавека, у прыватнасці, права незалежных прафсаюзаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: