Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прафсаюзных актывістаў водзяць пад канвоем
10:34, 05/12/2006

Працаўнік аховы ААТ “Полацк-Шкловалакно” учыніў дагляд старшыні першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктара Стукава. Ахоўнік абшукаў шафу прафсаюзнага актывіста, праверыў пропуск, і, не выявіўшы нічога крамольнага, адканваірваў прафсаюзнага актывіста да прахадной, паведамляе www.praca-by.info. Такім чынам ахова прадпрыемства спрабавала справакаваць прафсаюзнага актывіста на супрацьпраўныя дзеянні.

“У мяне няма прэтэнзій з нагоды надгляду маёй шафы. Справа ў тым, што ў нас на прадпрыемстве ахова мае права гэта рабіць для таго, каб прадухіліць факты крадзежу. Вядома, гэта досыць зневажальна для чалавека, але правілы – ёсць правілы. Аднак тое, у якой форме гэта робіцца, не можа не выклікаць абурэння”, – распавёў Віктар Стукаў.

Прафсаюзнага актывіста і ягонага калегу вялі пад канвоем аж да прахадной, быццам яны былі затрыманыя за правапарушэнне. Усё гэта бачылі працаўнікі, якія ішлі са смены. Ахоўнік, па словах прафсаюзнага актывіста, дазваляў сабе абразлівыя выказванні.

“На прахадной нас сустрэў начальнік варты Казлоў. Нас спрабавалі абвінаваціць у тым, што гэта мы абразілі ахоўніка. Казлоў запатрабаваў, каб мы зайшлі ў кабінет. Пасля таго, як мы адмовіліся, кінуў наўздагон, што напіша на мяне ў КДБ”, – дадаў Віктар Стукаў.

Прафсаюзныя актывісты напісалі заяву на імя начальніка аховы прадпрыемства. Было вырашана, што падчас самага блізкага сходу працоўнага калектыва ахоўнікі прынясуць публічныя выбачэнні за тое, што сваімі дзеяннямі скампраметавалі прафсаюзных актывістаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: