Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЦВК падвядзе вынікі вылучэння кандыдатаў у дэпутаты
14:25, 05/12/2006

У Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў паступаюць дадзеныя аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, у прыватнасці ў горадзе Менску, дзе створана 55 выбарчых акруг, дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў падалі 237 чалавек.

З іх 33 былі высунутыя палітычнымі партыямі. У прыватнасці, Камуністычнай партыяй Беларусі высунуты 21 кандыдат, Ліберальна-дэмакратычнай партыяй – 6, Аб`яднанай грамадзянскай партыяй – 2, Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці – 4. Працоўнымі калектывамі сталічных прадпрыемстваў высунуты 51 кандыдат. Больш за 60 грамадзянаў, якія падалі дакументы ў выбарчыя камісіі на рэгістрацыю іх кандыдатамі ў дэпутаты, адначасова высоўваюцца некалькімі спосабамі – і шляхам збору подпісаў, і ад працоўных калектываў і ад палітычных партый. На мандат дэпутата прэтэндуюць 48 жанчын. Каля 10% ад агульнай колькасці грамадзянаў, якія падалі дакументы, – дзеючыя дэпутаты.

Мікалай Лазавік лічыць, што ў сталіцы будзе зарэгістраваная самая вялікая колькасць кандыдатаў на мандат дэпутата гарадскога Савета ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны.

Праверка правільнасці працэдуры вылучэння кандыдатаў і прадстаўленых імі звестак будзе весціся выбарчымі камісіямі да 14 снежня ўключна, сказаў сакратар. Разам з тым ён адзначыў, што выбаркамы могуць у любы дзень з 5 па 14 снежня прыняць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Агітацыйную кампанію кандыдат можа пачынаць з моманту атрымання пасведчання аб ягонай рэгістрацыі.

Канчатковыя дадзеныя аб колькасці грамадзянаў, якія падалі дакументы на іх рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў, ЦВК плануе падвесці ў самы блізкі час.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: