Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Казуліну патрэбна экстраная тэрапеўтычная дапамога
11:39, 06/12/2006

Лекар-тэрапеўт аднаго з менскіх шпіталяў ананімна пракаментаваў стан здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна, які галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі вось ужо 48 дзён. У цяперашні час палітвязень важыць 65 кілаграмаў. За 8 месяцаў зняволення ён схуднеў на 40 кілаграмаў. “У гэтай сітуацыі страшная нават не маленькая вага пацыента, а хуткасць, з якой ён губляе кілаграмы. Хуткая страта вагі пагражае сур`ёзнымі парушэннямі. На такой стадыі галадоўкі пачынаецца гіпаксія мозгу – галаданне, калі мозгу не хапае харчавання”, – заявіў медык у інтэрв’ю “КП в Беларуси”. З нагоды таго, што ў Аляксандра Казуліна вельмі нізкі ціск – 75/60, лекар катэгарычна заявіў: “Пры такім ціску могуць адмовіць ныркі!.. Гэта крытычны ціск, пры ім немагчымая нармалёвая праца галаўнога мозгу, могуць пачацца перабоі з сэрцам!.. Пацыенту патрэбна экстраная тэрапеўтычная дапамога!”

 ПАЛIТЫКА 

Улады спрабуюць ціснуць на палітвязьня Артура Фінькевіча
17:45, 06/12/2006

Учора ўвечары супрацоўнікі магілёўскае папраўчае ўстановы адкрытага тыпу зрабілі ператрус асабістых рэчаў у палітвязьня, моладзевага лідэра Артура Фінькевіча.

7 снежня адбудзецца суд над праваабаронцай Алегам Воўчакам
17:42, 06/12/2006

7 снежня адбудзецца адміністрацыйны суд над праваабаронцай, кіраўніком юрыдычнай службы экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна Алегам Воўчакам. Юрыст абвінавачваецца ў перавозе праз дзяржаўную мяжу кніг, якія, па меркаванні КДБ, могуць прычыніць шкоду інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Гаворка ідзе пра маніторынг прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Беларусі ў сакавіку 2006 года.

Сацыял-дэмакраты рыхтуюць акцыю ў падтрымку Аляксандра Казуліна
17:21, 06/12/2006

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) рыхтуе акцыю ў падтрымку свайго лідэра, экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Пра гэта "Еўрапейскаму радыё" паведаміла прэс-сакратар партыі Раіса Міхайлаўская. Паводле яе слоў, 8 снежня спаўняецца 50 дзён з тых часоў, як Казулін абвясціў галадоўку ў калоніі, дзе ён адбывае пакаранне. У гэты дзень 200 мінскіх актывістаў партыі правядуць аднадзённую галадоўку салідарнасці з Аляксандрам Казуліным і будуць заклікаць яго спыніць акцыю.

«Газпром» пра перамовы па «Белтрансгазе»: «Мы па-ранейшаму не аптымістычныя»
17:05, 06/12/2006

“Газпром” вядзе перамовы з беларускім бокам аб пастаўках газу па цане каля 200 даляраў за тысячу кубаметраў. Аб гэтым у прамым эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” паведаміў прэс-сакратар старшыні праўлення ААТ “Газпром” Сяргей Купрыянаў. Ён адзначыў, што “Газпром” гатовы ў гэтую цану ўключыць кошт акцый “Белтрансгаза”. Па словах С.Купрыянава, перамовы вядуцца, але іх паспяховасць ён ацэньвае невысока. “Мы па-ранейшаму не аптымістычныя”, – растлумачыў ён.

У 2007 годзе Лукашэнка наведае Арабскія Эміраты, Аман і Саўдаўскую Аравію
16:57, 06/12/2006

Аляксандр Лукашэнка ў 2007 годзе, як чакаецца, наведае шэраг краінаў Паўднёваўсходняй Азіі, Індыю, ААЭ, Аман, Саўдаўскую Аравію. Беларускае знешнепалітычнае ведамства ў цяперашні час узгадняе тэрміны візітаў. Аб гэтым у інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра замежных спраў Віктар Гайсёнак.

«Газпром» будзе прадаваць газ для Беларусі па 200 даляраў
16:17, 06/12/2006

“Газпром” мае намер прадаваць газ для Беларусі па цане каля 200 даляраў за тысячу кубаметраў. Аб гэтым у эфіры “Эхо Москвы” паведаміў афіцыйны прадстаўнік “Газпрома” Сяргей Купрыянаў. Па яго словах, кампанія мае намер уключыць у гэтую цану кошт акцый “Белтрансгаза” – перамовы вядуцца, але ў “Газпроме” іх паспяховасць ацэньваюць невысока.

У Беларусі са студзеня 2007 года не будзе паказваць CNN
15:58, 06/12/2006

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Космас ТВ” прыняло рашэнне са студзеня 2007 года замяніць у эфірным тэлебачанні каналы CNN, Cartoon Network/TCM, Fashion і Hallmark, а ў кабельным тэлебачанні – каналы Reality TV, Fashion і Drive. Па меркаванні “Космас-ТВ”, гэтыя тэлеканалы не карыстаюцца папулярнасцю. Прадпрыемства спасылаецца на дадзеныя апытання, праведзенага сярод насельніцтва.

КГБ забраў пашпарт ў старшыні Саюза палякаў Беларусі
14:46, 06/12/2006

Сёння падчас допыту супрацоўнікі ўпраўлення КГБ па Гарадзенскай вобласці адабралі пашпарт у Анжалікі Борыс, кіраўнічкі Саюза палякаў у Беларусі. Анжаліка Борыс уваходзіць у склад дэлегацыі, якая 11 снежня, разам з Аляксандрам Мілінкевічам, вылеціць у Страсбур, дзе лідэр аб`яднаных дэакратычных сіл мае атрымаць узнагароду Еўрапейскага парламента імя Андрэя Сахарава.

Гарадзенскія каталікі дамагліся дазволу на будаўніцтва храму і выходзяць з галадоўкі
14:35, 06/12/2006

6 снежня старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка ў лісце на імя біскупа Гарадзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі Аляксанра Кашкевіча даў дазвол на ўзвядзенне будынку новага касцёла рымска-каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай, Маці Міласэрнасці. Аб гэтым у інтэрв’ю БелаПАН паведаміў настаяцель суполкі ксёндз Аляксандр Шэмет. Ён мяркуе, што “іскра, якая загарэлася ў Менску падчас галадоўкі пратэсту ў абарону царквы “Новае жыццё” Аб’яднання суполак хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь, дакацілася да Гародні і перамагла ў бітве з несправядлівасцю”. Па словах ксяндза Аляксандра, 16 удзельнікаў галадоўкі пачынаюць выхад з акцыі.

Сяргей Скрабец: «Палiтсавет дэмакратычных сiл павінен звярнуцца ў Савет бяспекi ААН»
14:12, 06/12/2006

Былы палітвязень Сяргей Скрабец, які адбываў пакаранне ў адной калоніі з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, лічыць, што на рашэнне палітвязня спыніць галадоўку, якая доўжыцца ўжо 48 дзён, можа паўплываць Палiтсавет дэмакратычных сiл Беларусі. «Думаю, выйсце з гэтай сiтуацыi ёсць, — кажа Сяргей Скрабец у інтэрв’ю “Народнай волі”. — Проста угаворваць Казулiна спынiць галадоўку бессэнсоўна. Я лiчу, што паўплываць на сiтуацыю можа Палiтсавет дэмакратычных сiл. Спадзяюся, што ў членаў Савета хопiць сiл i мужнасцi звярнуцца ў Савет бяспекi ААН з просьбай разгледзець пытанне аб сiтуацыi ў Беларусi. I ўжо гэтага будзе дастаткова для таго, каб Казулiн пачаў выходзiць з галадоўкi».

БРСМ пачаў датэрміновую агітацыю
13:57, 06/12/2006

Адзін з патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ў Слуцкі гарадзкі савет, старшыня Менскага абласнога камітэту БРСМ Руслан Трухан ужо два тыдні таму назад пачаў агітацыю насельніцтва. Практычна ва ўсе паштовыя скрыні выбарчай акругі, на якой балятуецца спадар Трухан закінутыя ўлёткі, якія ўтрымліваюць падрабязныя біяграфічныя зьвесткі "камсамольца"-актывіста, а таксама некалькі яго фотаздымкаў.

Пісьменьнікі заклікаюць Казуліна спыніць галадоўку
13:47, 06/12/2006

На чарговым паседжаньні Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Рады беларускага ПЭН-цэнтру была ўхваленая заява са зваротам да экс-кандыдата на прэзыдэнта, палітвязня Аляксандра Казуліна, які 48-ы дзень галадае за турэмнымі кратамі. Пісьменьнікі заклікаюць Казуліна спыніць галадоўку пратэсту і патрабуюць ад уладаў ягонага вызваленьня.

Расея гатовая пабудаваць АЭС у Беларусі – кіраўнік Росатама
13:27, 06/12/2006

Кіраўнік Росатама Сяргей Кірыенка пацвердзіў, што расейскі бок вядзе перамовы з Беларуссю аб будаўніцтве там атамнай станцыі. “Мы гатовыя ўзяць удзел у будаўніцтве такой атамнай станцыі”, – заявіў С.Кірыенка, адказваючы на пытанні дэпутатаў у Дзярждуме ў рамках абмеркавання ў першым чытанні законапраекта аб рэструктурызацыі атамнай галіны, перадае “Інтэрфакс”.

Амбасада Літвы ў Беларусі: вынікі саміта НАТА
13:16, 06/12/2006

Амбасада Літвы ў Беларусі, якая выконвае функцыі кантактнай амбасады НАТА, распаўсюдзіла заяву, дзе адзначае, што саміт НАТА, які адбыўся на мінулым тыдні, стаў важнай падзеяй у развіцці гэтай арганізацыі. “Варта адзначыць тое, што саміт НАТА адбыўся ў Рызе. Свету гэта дапамагло разумець, што пашырэнне НАТА, якое дала магчымасць Балтыйскім краінам далучыцца да альянсу, было не толькі ўдалым крокам, але і спрыяла ў забеспячэнні стабільнасці рэгіёна, а Латвія, Літва і Эстонія з`яўляюцца надзейнымі, актыўнымі і ініцыятыўнымі саюзнікамі. Сустрэча ў Рызе таксама ясна паказала, што НАТА -- жыццяздольная, адчыненая зменам арганізацыя, аднак пяты артыкул – калектыўная абарона – застаецца асновай Альянсу”, – гаворыцца ў паведамленні літоўскай амбасады ў Менску.

Польская газэта «Dziennik»: «Крэмль стомлены ад Лукашэнкі»
13:02, 06/12/2006

Адна з найбольш масавых польскіх штодзённых газэтаў “Dziennik” напісала сёньня пра сустрэчу ў часе саміту НАТО ў Рызе, якая, паводле газэты, сьведчыць аб тым, што Крэмль “мае сур’ёзны намер пазбавіцца ад Лукашэнкі”. “Крэмль настолькі стомлены ад Лукашэнкі, што размаўляе з дэмакратычнай апазыцыяй. Як нам стала вядома, у часе саміту НАТО ў Рызе дарадца Уладзіміра Пуціна Сяргей Караганаў сустракаўся з лідэрам беларускай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам, прычым у сустрэчы браў удзел былы дарадца амэрыканскай адміністрацыі Збігнеў Бжэзіньскі”,-- цытуе «Радыё Свабода» газэту “Dziennik”.

Еўразвяз упэўнены, што Беларусь выключаць з Генеральнай сістэмы прэферэнцый
12:56, 06/12/2006

Еўразвяз адзначае адсутнасць прагрэсу ў вырашэнні пытання аб становішчы прафсаюзаў у Беларусі, эксперты ЕЗ упэўненыя, што прапанова аб выключэнні краіны з Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП) будзе прынятая ў снежні 2006 года. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Еўразвяза. Падчас праведзеных 5 снежня папярэдніх перамоваў прадстаўнікоў краінаў-сяброў ЕЗ Літва, Латвія і Польшча выказаліся супраць адмены льгот, у той час як Італія вырашыла падтрымаць гэты крок.

Дзярждума дазволіла Пуціну ўжываць эканамічныя санкцыі да любой дзяржавы
12:53, 06/12/2006

Дзярждума мае намер даць прэзідэнту РФ права ўводзіць спецыяльныя эканамічныя меры (санкцыі) ва ўмовах міжнароднай надзвычайнай сітуацыі. Адпаведны праект закона быў прыняты ў сераду ў першым чытанні. Адмысловыя эканамічныя меры ўздзеяння кіраўнік дзяржавы зможа ўводзіць супраць любых асоб або дзяржаў па прапанове Савета Федэрацыі і Дзяржаўнай Думы, а таксама ўрада РФ, – паведамляе “NEWSru.com”.

Пуцін загадаў падпісаць з Беларуссю пагадненне аб Адзінай сістэме СПА
12:20, 06/12/2006

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін ухваліў прапанову ўрада РФ аб падпісанні з Беларуссю пагаднення аб сумеснай ахове знешняй мяжы так званай “саюзнай дзяржавы” у паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) Расеі і Беларусі.

Валерый Леванеўскі: «Галадоўка Казуліна – гэта подзвіг, які застанецца ў найноўшай гісторыі Беларусі»
12:07, 06/12/2006

Сёння 48-ы дзень галадоўкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна. “Трэба аддаць належнае, Аляксандр Казулін – чалавек мужны і валявы, бо ён выдатна разумее, што наносіць шкоду свайму здароўю. Казулін аддае сябе на алтар перамогі дэмакратыі ў Беларусі, ахвяруе сабою, каб вызначыць праблемы ў Беларусі. Гэта подзвіг, які застанецца ў найноўшай гісторыі Беларусі, гэта знак барацьбы за правы беларускага народа. Можна толькі захапляцца ўчынкам Казуліна. Менавіта дзякуючы такім людзям нашая Беларусь адродзіцца”, – заявіў у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 былы палітвязень, лідэр прадпрымальнікаў Валерый Леванеўскі.

Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя заклікае ЕЗ дапамагчы беларускім праваабаронцам
11:09, 06/12/2006

Міжнародная Хельсінкская Федэрацыя асудзіла канфіскацыю маёмасці ў Беларускага Хельсінкскага камітэта і заклікала Еўразвяз і ўсіх сяброў АБСЕ выказаць салідарнасць з беларускімі праваабаронцамі. “Беларускаму Хельсінкскаму камітэту, як і беларускаму народу ў цэлым, патрэбна салідарнасць міжнароднай супольнасці. Пры адсутнасці праваабарончых груп урад можа ўзмацняць сваю ўладу абсалютна, без кантролю грамадства і без усякай адказнасці”, – заявіў выканаўчы дырэктар Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі па правах чалавека Аарон Роўдс.

Ханс-Георг Вик: «Россия и страны СНГ посылают на выборы наблюдателей, которые поддерживают авторитарные режимы»
11:00, 06/12/2006

На проходящем в Брюсселе заседании Совета Министров ОБСЕ разгорелась дискуссия о будущем организации. С одной стороны, глава российского внешнеполитического ведомства Сергей Лавров заявил, что Россия категорически против превращения ОБСЕ в некую гуманитарную организацию, которая занимается исключительно человеческим измерением, в частности, наблюдением за выборами. По мнению Лаврова, ОБСЕ должна сосредоточиться на проблеме безопасности, борьбе с терроризмом, контрабандой наркотиков и так далее. С другой стороны, США настаивают на том, что гуманитарная составляющая должна оставаться в центре внимания, надо чаще направлять на выборы миссии наблюдателей. Бывший руководитель Консультативно-наблюдательной группы ОБСЕ в Беларуси в интервью «Немецкой волне» рассказал о перспективах развития ОБСЕ и о том, есть ли смысл направлять миссии наблюдателей в Беларусь.

З’езд Саюза левых партый Беларусі адбудзецца ў Чарнігаве
10:39, 06/12/2006

Устаноўчы з’езд Саюза левых партый адбудзецца 17 снежня ў Чарнігаве (Украіна), паведамляе АФН. У гэтую структуру павінны ўвайсці прадстаўнікі трох палітычных партый – Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі жанчын “Надзея”.

«Бацькаўшчына» і «Мінская салідарнасць» абмяняліся пазовамі
10:09, 06/12/2006

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” падало сустрэчны пазоў да прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое з’яўляецца арэндадаўцай памяшканняў для “Бацькаўшчыны”. Аб гэтым паведаміла старшыня савета аб`яднання Алена Макоўская 5 снежня падчас дасудовага паседжання па пазове “Мінскай спадчыны” да “Бацькаўшчыны”.

Мінгандль ЗША захавае абмежаванні на ўвоз прадукцыі з Беларусі
09:57, 06/12/2006

Міністэрства гандлю ЗША лічыць неабходным захаваць антыдэмпінгавыя абмежаванні на ўвоз аміячнай салетры (нітрату амонія) з Украіны, а таксама некаторых сталёвых вырабаў з Беларусі, Казахстана, Малдовы, Украіны і шэрагу іншых краінаў.

Беларусь можа пазбавіцца гандлёвых прэферэнцый Еўразвяза 19-20 снежня
09:52, 06/12/2006

Сталыя прадстаўнікі краінаў-сяброў Рады Еўропы 19-20 снежня вернуцца да разгляду пытання аб выключэнні Беларусі са спісу краінаў, якія карыстаюцца гандлёвымі льготамі ў рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый (ГСП), паведаміла ПРАЙМ-ТАСС кіраўніца аддзела палітыкі прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне і ў Беларусі Фабіола Ды Клементэ. У аўторак рашэнне аб выключэнні Беларусі з ГСП усхваліла працоўная група экспертаў Еўразвяза.

Глава МИД РФ поставил вопрос о членстве России в ОБСЕ
09:45, 06/12/2006

На заседании Совета министров иностранных дел Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ) Россия впервые поставила вопрос о будущем ОБСЕ и своем членстве в организации. Заседание закончилось провалом: Россия и Запад разошлись по всем ключевым вопросам. Россия отказалась выполнять требования ОБСЕ по выводу баз из Грузии и Молдовы, а Европа в ответ отказала Казахстану в председательстве в ОБСЕ в 2009 году - эту кандидатуру поддерживала Москва.

Канфіскавана маёмасць праваабаронцаў
09:21, 06/12/2006

Судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасць рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК) – кампутар, факсімільны апарат і іншае. Як паведамляе БелаПАН, маёмасць была апісаная ў выкананне рашэння Вышэйшага Гаспадарчага суду (ВГС) па справе па падаткаабкладанні сродкаў, якія былі атрыманыя ў рамках праграмы ТАСІС.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Белорусским таможенникам поручено задерживать калининградский алкоголь
17:55, 06/12/2006

Государственный таможенный комитет Беларуси уведомил российскую сторону о возможном помещении на склады временного хранения алкогольных напитков, перемещаемых между Калининградской областью и остальной частью Российской Федерации. Как сообщила сегодня, 6 декабря, корреспонденту ИА REGNUM пресс-секретарь Калининградского региона Северо-Западного таможенного управления ( КР СЗТУ) Надежда Работина, данные товары могут попадать под таможенный контроль Беларуси уже с 1 декабря.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Случаи Интернет-пиратства случаются в Беларуси сезонно
17:28, 06/12/2006

Специалисты государственного оператора услуг связи предприятия "Белтелеком" констатируют сезонные изменения в статистике случаев Интернет- пиратства в Беларуси, сообщил на пресс-конференции в Минске начальник международного центра коммутации "Белтелеком" Сергей Фурманов.

Белорусский Дед Мороз меняет формат работы
17:12, 06/12/2006

В этом сезоне главный новогодний персонаж в своей минской резиденции будет вести не только индивидуальный, как это было в прошлые годы, но и групповой приём детей. Такое пожелание высказали классные руководители средних школ и иногородние жители Минска. К слову, для воспитанников детских домов такая услуга будет бесплатной. Принимать в своей резиденции седобородый волшебник будет с 21 по 31 декабря.

В Минском районе произошло повреждение газопровода
17:08, 06/12/2006

Минувшей ночью недалеко от деревни Прилучки произошло повреждение газопровода.

В Гомеле наказали 10 прокуроров и следователей
15:46, 06/12/2006

Коллегия Прокуратуры Беларуси признала неэффективной работу прокуратуры Гомельской области по борьбе с организованной преступностью. Об этом было заявлено 6 декабря на заседании коллегии. Как сообщили в Прокуратуре, приказом Генерального прокурора к строгой дисциплинарной ответственности привлечены более 10 прокуроров и следователей, в том числе прокурор Гомельской области и его заместитель. Генпрокурор также направил представления Министру внутренних дел и Председателю КГБ об устранении нарушений законности при выявлении и пресечении деятельности организованных преступных групп, предложил привлечь ряд сотрудников МВД и КГБ к дисциплинарной ответственности.

Полоцкие милиционеры осуждены в связи со смертью задержанного
14:43, 06/12/2006

В июле 2004-го на берегу реки Полота оперативники Полоцкого ГОВД задержали по подозрению в краже двоих братьев - Вячеслава и Сергея. Последний, кстати, в тот день праздновал 27-летие.

В этом году только из Брестской области депортировано 500 иностранцев
14:22, 06/12/2006

За 11 месяцев нынешнего года из Брестской области за нарушение правил пребывания на территории страны депортировано 500 иностранных граждан (за аналогичный период прошлого года - 365), из них 210 под конвоем (128).

В Минске растет заболеваемость раком кожи в связи с увлечением солярием
14:18, 06/12/2006

В Минске в последние годы отмечается рост заболеваемости раком кожи в связи с увлечением населения солнечными ваннами и солярием. Об этом сообщил корреспонденту БЕЛТА главный врач Минского городского клинического онкологического диспансера, главный внештатный онколог комитета по здравоохранению Мингорисполкома Зигмунд Гедревич.

Новый КоАП вступит в силу 1 марта 2007 года
13:29, 06/12/2006

Новый Кодекс об административных правонарушениях (КоАП) и Процессуально-исполнительный кодекс об административных правонарушениях (ПИКоАП) Беларуси вступят в действие с 1 марта 2007 г. Это предусмотрено законопроектом о введении в действие данных кодексов, который был принят сегодня в первом и втором чтениях депутатами «палаты представителей».

Таможня наводит «жесткий» порядок на рынке мобильных телефонов
10:27, 06/12/2006

Государственный таможенный комитет Беларуси наводит "жесткий порядок" на рынке мобильных телефонов, сообщил на пресс-конференции в Минске зампредседателя ГТК Владимир Гошин. "Мы начали наводить жесткий порядок с ввозом мобильных телефонов. Задача перевести этот рынок из серого в белый и заставить импортеров платить налоги", - заявил В.Гошин.

Николай Агурбаш: Беларусь не выиграет «Евровидение» из-за Лукашенко
09:51, 06/12/2006

Российский предприниматель Николай Агурбаш, муж белорусской поп-дивы Анжелики Агурбаш, считает, что представитель Беларуси никогда не победит на "Евровидении". "Вы что, не читаете прессу? Не знаете, какая политическая ситуация в стране? Высшее руководство не выпускают за рубеж, а вы хотите, чтобы Европа вдруг приехала в Беларусь? Этого не будет никогда", — сказал Николай Агурбаш в интервью газете "Салідарнасць".

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: