Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БРСМ пачаў датэрміновую агітацыю
13:57, 06/12/2006

Адзін з патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ў Слуцкі гарадзкі савет, старшыня Менскага абласнога камітэту БРСМ Руслан Трухан ужо два тыдні таму назад пачаў агітацыю насельніцтва. Практычна ва ўсе паштовыя скрыні выбарчай акругі, на якой балятуецца спадар Трухан закінутыя ўлёткі, якія ўтрымліваюць падрабязныя біяграфічныя зьвесткі "камсамольца"-актывіста, а таксама некалькі яго фотаздымкаў.

Жыхары акругі, на якой балятуецца спадар Трухан, зьвярнуліся з нагоды распаўсюды незаконных улётак да сябра Партыі БНФ, патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты гэтай жа акругі Віталя Амяльковіча.

«Гэта абуральна, што Трухан пачаў два тыдні таму назад незаконную агітацыйную працу ў нашым горадзе, - кажа Віталь Амяльковіч. - Я зьвярнуўся з улёткай, якую мне ўкінуў у скрыню спадар Трухан, у гарвыканкам да чалавека, які адказвае за выбарчую кампанію. Там мне нічога не адказалі. Зараз мы вырашылі пісаць скаргу. Зразумела, што ў гэтым ня будзе вялікага сэнсу, бо такія ўлёткі друкуюцца ў суседнім кабінеце таго начальніка, якому я панясу скаргу. Крыўдна, што калі б такую агітацыйную кампанію заўчасна распачаў прадстаўнік дэмакрытычных сілаў, то яго б не зарэгістравалі, альбо адразу зьнялі б з выбараў. Тым ня менш, я зраблю ўсё магчымае, каб як мага больш жыхароў нашага гораду даведалася пра такія несумленныя крокі ўладаў. Думаю, што такімі крокамі ўлады яўна дэманструюць страх перад выбарамі".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: