Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі са студзеня 2007 года не будзе паказваць CNN 15:58, 06/12/2006
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Космас ТВ” прыняло рашэнне са студзеня 2007 года замяніць у эфірным тэлебачанні каналы CNN, Cartoon Network/TCM, Fashion і Hallmark, а ў кабельным тэлебачанні – каналы Reality TV, Fashion і Drive. Па меркаванні “Космас-ТВ”, гэтыя тэлеканалы не карыстаюцца папулярнасцю. Прадпрыемства спасылаецца на дадзеныя апытання, праведзенага сярод насельніцтва.
Акрамя таго, са студзеня наступнага года ў кабельным тэлебачанні будзе расфармаваны дадатковы пакет “Сямейны”, за рахунак тых частот, якія вызваліліся, будзе павялічаны асноўны праграмны пакет.
Аб тым, якія каналы будуць прапанаваныя абанентам замест выключаных, а таксама аб іншых зменах у праграмнай палітыцы прадпрыемства будзе паведамлена дадаткова.